Я іду каля жыта. Пакасілі яго кулямёты, Усё пакасілі, А тупыя фашысцкія боты Яго малацілі. Танкі гусеніц жорнамі Жыта пасля памалолі, Коні потныя, чорныя Хлеб замясілі на полі. Кроў была ім дражджамі, Палілі агнём і жалезам, І ляжыць камянямі Хлеб з пякарань фашысцкіх за лесам. На дарозе ляжыць каравай, Як на белым…