Але ж у жыцьці пераважна так і ёсьць. Золата, срэбра, медзь тонуць у ім, яку балоце. А наверх выплываюць бурбалкі, пляўкі, салома, сьмецьце, гной. Таму дрэнна ў сьвеце, што добрыя месцы займаюць у ім не найлепшыя, а найгоршыя. Папросту нахабныя спрытнюгі. Гэтак ня толькі зь людзьмі, але і з праўдай, якая гіне над уплывам…