Лучшая рецензия
Смотреть 14”Ладзьдзю” я чытала двойчы. І ніколі не перачытвала так доўга - закапалася ў міфічныяй гістарычныя сымбалі Караткевіча.
У 23 старонкі ўпхнуўся такі пласт інфармацыі, што без падрыхтоўкі цяжкавата будзе зразумець кожны знак, які пакінуў аўтар. Застаецца яшчэ шмат пытаньняў на конт некаторых пэрсанажаў і іх існаваньня ў рэальнасьці.
На жаль, “Ладзьдзя” не тая кніга, зь якой варта пачынаць знаёміцца з беларускай літаратурай. Параіла б спачатку прачытаць біяграфію Ўладзімера Сямёнавіча, міфы старажытных Грэцыі й Рыма, Біблію, мінімум 5 самых папулярных беларускіх кніг, і вось толькі потым “Ладзьдзю”.
Але дзякуючы гэтай аповесьці я больш паглыбілася ў кантэкст легенд і паданьняў. Працэс чытаньня быў цікавей за сам зьмест.