Лучшая рецензия
Смотреть 1Максім Багдановіч за сваё кароткае жыццё пакінуў нам не толькі багатую спадчыну, але і шмат загадак. Разважаючы над імі, у 1967-1968 гадах Міхась Стральцоў, пісьменнік і літаратуразнавец, напісаў эсэ, якое так і назваў: "Загадка Багдановіча".
Гэта той выпадак, калі шырокая палітра эмоцый - не дзяжурны штамп, а канстатацыя факта. Твор пачынаецца наступным чынам: "Надзеі на папраўку амаль не было: ён гэта ведаў добра". І гэта толькі першы ўдар, бо ўжо праз некалькі старонак Стральцоў напіша, што за дзень да смерці Багдановіч папрасіў гаспадыню ялцінскага дома купіць свежых клубніц. А назаўтра яна зайшла ў пакой, убачыла амаль некранутыя ягады і апошні ліст паэта да бацькі ("Добры дзень, стары верабей. Маладому вераб'ю блага...") На гэтым месцы ёсць рызыка зараўці ўголас
Варта адзначыць, што…