Лучшая рецензия
Смотреть 3Досыць цікавы зборнік алегарычных апавяданняў Якуба Коласа, які аўтар ствараў ці не паўстагоддзя.
Варты быць прачытаны кожным беларусам, але, канешне ж у пэўным узросце. Гэта дакладна дапаможа фармаванню правільнага светагляду і каштоўнасцяў. Неяк так.
Што тычыцца самой кнігі, то дзіўным чынам зараз прыгадваюць толькі выключна выданне 1926 года, але гэта па факце другое выданне.
Першы раз "Казкі жыцця пабачылі свет у Ковенскай Літве ў кастрычніку 1921 года.