
Автор
Лучшие книги Раисы Андреевны Боровиковой
- 14 произведений
- 37 изданий на 3 языках
По популярности
-
Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца (сборник) Алесь Наварыч, Алесь Бадак, Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-6994-10-7 Год издания: 2011 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Белорусский У кнігу з серыі “Пераходны ўзрост” увайшлі творы сучасных пісьменнікаў адрасаваныя падлеткам.
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту” — падманвае чытачоў анатацыя кнігі, у якой нават сама паслядоўнасць тэкстаў уплывае на іх успрыманне. -
Казкі астранаўта Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-6994-18-3 Год издания: 2011 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Белорусский Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай даўно палюбіліся юным чытачам. І вось - чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кніг, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. -
Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «Б» = каханне Раіса Баравікова
Язык: Белорусский Пра далікатныя пачуцці расказваецца і ў аповесці Раісы Баравіковай, але гэта пачуцці ўжо іншага кшталту. Прышэльцы з іншасвету знаходзяць у дзяўчыне Насці Кропку вяртання, якую шмат у каго сцерла ці парушыла цывілізацыя. -
Кава для дамавіка Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-02-1450-8 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Творы гэтай кнігі напісаны ў плыні псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету, ён шукае ў сваіх думках свет паралельны. Менавіта гэты, паралельны свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свет творчай фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя і вельмі праўдзівыя сюжэты на тэмы жыцця і смерці, кахання і расчараванняў. -
Галенчыны "Я", альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў Раіса Баравікова
ISBN: 5-7880-0178-1 Год издания: 1990 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский -
Вячэра манекенаў Раіса Баравікова
ISBN: 985-02-0575-X Год издания: 2002 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Апавяданні гэтага зборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету ён шукае у сваіх думках снег паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя i вельмі праўдзівыя сюжэты на темы жыцця i смерці, кахання i расчараванняў.
-
Ты не слухай Мішку, коцік! Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-02-1391-4 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Вершы -
Сад на шляпке возлюбленной Раиса Боровикова
ISBN: 978-985-6941-57-6 Год издания: 2010 Издательство: Лiтаратура i Мастацтва Язык: Русский Всем известен библейский сюжет: Бог создал райский сад, поселил в нем Адама и Еву, которую соблазнил греховным плодом Дьявол в образе Змея... Но разговор в данном случае не о грехе, а о том, что на Земле у каждого из нас есть свой сад. Для известной белорусской писательницы Раисы Боровиковой этот сад - "Сад на шляпке возлюбленной". Каков он, пусть судит читатель. -
Каханне Раіса Баравікова
Год издания: 1987 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай. -
Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-575-129-9 Год издания: 2017 Издательство: Звязда Язык: Белорусский У адзін звычайны дзень у адной звычайнай кватэры з'явіўся кот. Але кот зусім не звычайны - сапраўдны кашэчы кароль! Сам таго не чакаючы, не прыкладаючы ніякіх намаганняў, ён дапамог няшчаснай мышцы Паднорцы, дачцэ магутнага цара Паднора, пазбавіцца ад чар і зноў стаць прынцэсаю. Выратаваная Паднорка заспяшалася ў роднае падзямелле да бацькі. Але - ці чакаюць яе там? А што, калі трон у тым царстве захапіў злосны Пацук-вядзьмак? І чаму ад Падноркі няма ніякіх вестак? Ці не трапіла яна ў лапы новага цара?
Не, кату Варгіну трэба неадкладна адпраўляцца ў дарогу і вызваляць мышку!
А дапамогуць яму ў гэтым клапатлівая Дамавуха, шляхетны Дамавік, гарэзлівы Паветрык, хітрыя Русалкі, цікаўны Вадзянік. Так, усіх гэтых міфалагічных персанажаў можна сустрэць і ў наш час. Трэба толькі пасябраваць з кашэчым каралём. -
Люстэрка для самотнай Раіса Баравікова
ISBN: 5-340-00894-0 Год издания: 1992 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі...» Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры жаль. Кнігу завяршае драматычная наэма «Барбара Радзівіл» — вострасюжэтны, гістарычны твор. «1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станіслава ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на той час пры сваёй маці і брату, падчашаму Мікалаю Юр’евічу Радзівілу. І кароль пачаў хадзіць да яе ноччу з палацу аж да дому яе і там у яе бываў часта». -
Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-575-301-9 Год издания: 2021 Издательство: Звязда Язык: Белорусский Мамурык - з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам.
Кніга атрымала назву "Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў". Але падзеі, апісаныя ў ёй, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу Зямлю, і ў казачных аповесцях дапытлівы чытач знойдзе шмат прыгод гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам.
Кніга будзе садзейнічаць экалагічнаму выхаванню дзяцей. -
Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт Анна Воронова, Вольга Гапеева, Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Вайцяшонак Марыя, Валянціна Аксак, Данута Бічэль, Сабина Брило, Ася Волкава, Святлана Варонік, Надзея Артымовіч, Крысціна Бандурына, Вольга Гронская, Марыя Бадзей, Дар’я Бялькевіч
ISBN: 9786099637105 Год издания: 2023 Издательство: Пфляўбаўм Языки: Белорусский, Русский -
Казкі з гербарыя Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-6720-45-4 Год издания: 2008 Издательство: Литература и искусство Язык: Белорусский "Краскі з гербарыя” — чатырнаццаць прыгодніцкіх казак пра рэдкія расліны, што ўпрыгожваюць нашу зямлю, а мы пра іх ведаем вельмі мала. Усе гэтыя расліны — насельнікі фантастычна-чароўнага свету Белавежскай пушчы. -
Адгукнуся голасам жалейкі Раіса Баравікова
Год издания: 1984 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Сама назва лірычнай кнігі гаворыць пра яе накіраванасць — «Адгукнуся голасам жалейкі». Душа паэтэсы адгукаецца на покліч Радзімы, прыроды, чалавека блізкага i далёкага, дзіцяці, каханага, на покліч будучыні. Калі б я знала, што — ў гадах? — была б да ўчынкаў асцярожнай, ды нават слова па складах раскласці не заўсёды можна. Калі б я знала,— дзе? Калі? — узнікне тая агароджа зямлі, дзе ўжо няма зямлі,— не пражыла б і дня, быць можа. Кал i б я знала, што няма душы, каб мне душой прыпасці, я не чакала б, я сама сабе адмовіла б у шчасці! -
Дрэва для райскай птушкі Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-02-0901-6 Год издания: 2007 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай. -
Сучасная беларуская проза (сборник) Іван Пташнікаў, Алесь Наварыч, Андрэй Федарэнка, Людміла Рублеўская, Анатоль Казлоў, Раиса Боровикова, Виктор Гордей, Алесь Жук, Георгий Марчук, Алена Масла, Віктар Праўдзін
ISBN: 978-985-02-1141-5 Год издания: 2009 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі лепшыя творы сучасных беларускіх празаікаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для чытання і вывучэння ў агульнаадукацыйных установах. -
Планета ў падарунак. Фантастыка (сборник) Андрей Федоренко, Людмила Рублевская, Анатолий Козлов, Раиса Боровикова, Алесь Бычкоўскі, Геннадий Авласенко, Алёна Беланожка, Сяргей Белаяр, Татьяна Сивец
ISBN: 9789851976832 Год издания: 2024 Издательство: Аверсэв Язык: Белорусский Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала творы ў жанры фантастыкі і містыкі. Апавяданні і аповесці, надрукаваныя ў кнізе, апісваюць жыццё на іншых планетах, а таксама зямное, блізкае — тое, што побач, але пры гэтым не меней цікавае і неверагоднае.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. -
Слухаю сэрца. Вершы і паэма Раіса Баравікова
Год издания: 1978 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский