Лучшая рецензия
Смотреть 1
"Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту" — падманвае чытачоў анатацыя кнігі, у якой нават сама паслядоўнасць тэкстаў уплывае на іх успрыманне.
Аповесць Алеся Бадака "Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца" варта парэкамендаваць не толькі школьнікам і іх бацькам, а — як абавязковае чытанне — педагогам-пачаткоўцам. Так лёгка ўсё няправільна зразумець, калі настаўнік адчувае сябе няўпэўнена на пачатку прафесійнага шляху. Уласныя працоўныя клопаты засланяюць свет — і няма душэўных сіл, каб разабрацца ў сітуацыях, якія дарослым здаюцца неістотнымі, а для нейкага таварыша "сярэдняга школьнага ўзросту" складаюць невырашальную праблему. Прапусціўшы галоўнае, настаўнік пачынае бездапаможна ваяваць з сімптомамі, паўсюль падазраваць негатыў. І не заўважаць, як сімпатыя ад безнадзейнасці і…