
Новинки Раисы Андреевны Боровиковой
- 14 произведений
- 37 изданий на 3 языках
-
Планета ў падарунак. Фантастыка (сборник) Андрей Федоренко, Людмила Рублевская, Анатолий Козлов, Раиса Боровикова, Алесь Бычкоўскі, Геннадий Авласенко, Алёна Беланожка, Сяргей Белаяр, Татьяна Сивец
ISBN: 9789851976832 Год издания: 2024 Издательство: Аверсэв Язык: Белорусский Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала творы ў жанры фантастыкі і містыкі. Апавяданні і аповесці, надрукаваныя ў кнізе, апісваюць жыццё на іншых планетах, а таксама зямное, блізкае — тое, што побач, але пры гэтым не меней цікавае і неверагоднае. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
-
Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт Анна Воронова, Вольга Гапеева, Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Вайцяшонак Марыя, Валянціна Аксак, Данута Бічэль, Сабина Брило, Ася Волкава, Святлана Варонік, Надзея Артымовіч, Крысціна Бандурына, Вольга Гронская, Марыя Бадзей, Дар’я Бялькевіч
ISBN: 9786099637105 Год издания: 2023 Издательство: Пфляўбаўм Языки: Белорусский, Русский -
Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-575-301-9 Год издания: 2021 Издательство: Звязда Язык: Белорусский Мамурык - з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам.
Кніга атрымала назву "Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў". Але падзеі, апісаныя ў ёй, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу Зямлю, і ў казачных аповесцях дапытлівы чытач знойдзе шмат прыгод гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам.
Кніга будзе садзейнічаць экалагічнаму выхаванню дзяцей. -
Прыгоды залатога сабачкі Мупсі Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-575-311-8 Год издания: 2021 Издательство: Звязда Язык: Белорусский Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся.
Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі. Але галоўнае — Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У іх праз захапляльныя казачныя сюжэты раскрываецца дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя, тая раслінная разнастайнасць, што робіць нашу зямлю незвычайна прывабнай і непаўторнай у сваім харастве.
Кніга разлічана на падлеткаў сярэдняга школьнага ўзросту. Яна, несумненна, выкліча ў іх цікавасць, абуджаючы захапленне і любоў да прыроды. -
Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-575-129-9 Год издания: 2017 Издательство: Звязда Язык: Белорусский У адзін звычайны дзень у адной звычайнай кватэры з'явіўся кот. Але кот зусім не звычайны - сапраўдны кашэчы кароль! Сам таго не чакаючы, не прыкладаючы ніякіх намаганняў, ён дапамог няшчаснай мышцы Паднорцы, дачцэ магутнага цара Паднора, пазбавіцца ад чар і зноў стаць прынцэсаю. Выратаваная Паднорка заспяшалася ў роднае падзямелле да бацькі. Але - ці чакаюць яе там? А што, калі трон у тым царстве захапіў злосны Пацук-вядзьмак? І чаму ад Падноркі няма ніякіх вестак? Ці не трапіла яна ў лапы новага цара? Не, кату Варгіну трэба неадкладна адпраўляцца ў дарогу і вызваляць мышку! А дапамогуць яму ў гэтым клапатлівая Дамавуха, шляхетны Дамавік,…
-
Казкі астранаўта (сборник) Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-02-1758-5 Год издания: 2017 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Мастацкае слова ў драматургіі (сборник) Раіса Баравікова, Іван Чыгрынаў, Георгий Марчук, Александр Петрашкевич, Аляксей Дудараў
ISBN: 978-985-11-0960-5 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі Язык: Белорусский У зборнік увайшлі драматычныя творы, створаныя вядомымі беларускімі пісьменнікамі ў канцы 20 – пачатку 21 стагоддзя. Напісаныя ў жанрах гістарычнай п’есы, драмы, трагедыі, усе яны пераносяць нас у мінуўшчыну, каб яшчэ лепш зразумець сучаснасць, прадказаць будучыню і паразважаць пра адвечнае. -
Пра Бусю, якi жыве на Беларусi Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-18-3885-7 Год издания: 2016 Язык: Белорусский Кніга вядомых пісьменнікаў, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага - для дзяцей, што толькі-толькі пачынаюць адкрываць для сябе сакрэты, прыгажосць і веліч сваёй Айчыны.
Аповесць-казка "Пра Бусю, які жыве на Беларусі" не толькі пра птушку - сябра чалавека, а і пра тое, як трэба разумець і берагчы прыроду, будаваць з ёй свае адносіны.
Цікавая, займальная энцыклапедыя пра буслоў, слоўнік Бусі і маляванка Бусі - усе гэтыя важныя дапаўненні да кнігі ставяць яе ў разрад калі не падручнікаў, то дапаможнікаў для ўсіх тых, хто выхоўвае нашых маленькіх нашчадкаў. -
Ты не слухай Мішку, коцік! Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-02-1391-4 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Вершы -
Рамонкавы бераг. Слухаю сэрца Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-7059-56-0 Год издания: 2013 Издательство: Звязда Язык: Белорусский У зборнік вядомай пісьменнiцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Раісы Баравіковай yвайшлі вершы з кніг «Рамонкавы Бераг», «Слухаю сэрца» i іншых.
Выданне cepыі «Школьная бібліятэка» будзе цікавае як для вучняў, так і для шырокага кола чытачоў. -
Кава для дамавіка Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-02-1450-8 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Творы гэтай кнігі напісаны ў плыні псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету, ён шукае ў сваіх думках свет паралельны. Менавіта гэты, паралельны свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свет творчай фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя і вельмі праўдзівыя сюжэты на тэмы жыцця і смерці, кахання і расчараванняў. -
Вячэра манекенаў Раіса Баравікова
Год издания: 2012 Издательство: Канал "Культура". Беларускае радыё Язык: Белорусский У 2002 г. ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніга фантастычных апавяданняў Раісы Баравіковай "Вячэра манекенаў". У сваіх творах пісьменніца, як правіла, не пераносіць дзеянне ў касмічную прастору, не абцяжарвае сюжэт празмернай сацыялізацыяй і напружаным імкненнем спасцігнуць таямніцу чалавечага існавання. Для прозы Баравіковай характэрны псіхалагізм, вострасюжэтнасць, мяккі гумар, наяўнасць інтымна-аўтарскага пачатку, а таксама філасафічнасць і выразная беларускасць, якая выяўляецца ў персанажах апавяданняў, месцах разгортвання падзей, звароце да беларускай міфалогіі. -
Казкі астранаўта Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-6994-18-3 Год издания: 2011 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Белорусский Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай даўно палюбіліся юным чытачам. І вось - чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кніг, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. -
Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца (сборник) Алесь Наварыч, Алесь Бадак, Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-6994-10-7 Год издания: 2011 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Белорусский У кнігу з серыі “Пераходны ўзрост” увайшлі творы сучасных пісьменнікаў адрасаваныя падлеткам. Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту” — падманвае чытачоў анатацыя кнігі, у якой нават сама паслядоўнасць тэкстаў уплывае на іх успрыманне.
-
Сад на шляпке возлюбленной Раиса Боровикова
ISBN: 978-985-6941-57-6 Год издания: 2010 Издательство: Лiтаратура i Мастацтва Язык: Русский Всем известен библейский сюжет: Бог создал райский сад, поселил в нем Адама и Еву, которую соблазнил греховным плодом Дьявол в образе Змея... Но разговор в данном случае не о грехе, а о том, что на Земле у каждого из нас есть свой сад. Для известной белорусской писательницы Раисы Боровиковой этот сад - "Сад на шляпке возлюбленной". Каков он, пусть судит читатель. -
Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-6941-55-2 Год издания: 2010 Издательство: Литература и искусство Язык: Белорусский Мамурык — з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам. Новая кніга атрымала назву «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў». Але падзеі, апісаныя ў гэтай кнізе, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу зямлю, і ў казачных аповесцях дапытлівы чытач знойдзе шмат прыгодаў гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам. Кніга будзе садзейнічаць экалагічнаму выхаванню дзяцей. -
Сучасная беларуская проза (сборник) Іван Пташнікаў, Алесь Наварыч, Андрэй Федарэнка, Людміла Рублеўская, Анатоль Казлоў, Раиса Боровикова, Виктор Гордей, Алесь Жук, Георгий Марчук, Алена Масла, Віктар Праўдзін
ISBN: 978-985-02-1141-5 Год издания: 2009 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі лепшыя творы сучасных беларускіх празаікаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для чытання і вывучэння ў агульнаадукацыйных установах. -
Казкі астранаўта Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-6720-77-5 Год издания: 2009 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Белорусский Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь — даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі. -
Вяртанне. Песні Раіса Баравікова, Мікола Яцкоў
Год издания: 2009 Издательство: Справа Язык: Белорусский Зборнік песень на вершы Раісы Баравіковай, музыка Міколы Яцкова. -
Казкі з гербарыя Раіса Баравікова
ISBN: 978-985-6720-45-4 Год издания: 2008 Издательство: Литература и искусство Язык: Белорусский "Краскі з гербарыя” — чатырнаццаць прыгодніцкіх казак пра рэдкія расліны, што ўпрыгожваюць нашу зямлю, а мы пра іх ведаем вельмі мала. Усе гэтыя расліны — насельнікі фантастычна-чароўнага свету Белавежскай пушчы.