Лучшая рецензия
Смотреть 2
Сёлета журы літаратурнай прэміі “Дэбют” не адзначыла ніводнай дэбютнай кнігі паэзіі, патлумачыўшы гэта тым, што летась не выйшла ніводнай вартай увагі. Беларускія выдаўцы ў адзін голас наракаюць: выдаваць паэзію – суцэльная страта, бо паэтычныя кнігі вельмі-вельмі кепска прадаюцца. Усё гэта нядобрыя званочкі для беларускай паэзіі. І я паспрабаваў высветліць: дык што сёння адбываецца ў айчыннай паэзіі і ці сапраўды яна плытчэе і драбнее.
Міхал Бараноўскі набыў вядомасць найперш як музыка гурта “Нельга забыць” і як бард. Гэты шлях у паэзію, праз напісанне тэкстаў да песень, апошнім часам стаў досыць распаўсюджаным, дастаткова згадаць Кацярыну Ваданосаву, або Уладзя Лянкевіча. Іх зборнікі паэзіі вельмі часта ўтрымліваюць тэксты песень. Вось і ў зборніку Volumen.1 такіх тэкстаў нямала. Сам…