
Міхал Бараноўскі — о поэте
- Родился: 1 декабря 1984 г. , Минск, Белорусская ССР, СССР
Биография — Міхал Бараноўскі
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Служыў у войску.
Стварыў гурт “Нельга забыць”, з якім у 2012 годзе атрымаў Гран пры фестывалю “Бардаўская восень”. Галоўны ініцыятар і каардынатар суполкі “Вежа міру”, якая перыядычна ладзіць розныя культурніцкія імпрэзы.
Зараз працуе навуковым супрацоўнікам музея Максіма Багдановіча.
Книги
Смотреть 4Библиография
Премии
Рецензии
Смотреть 315 июня 2018 г. 14:42
388
5
Сёлета журы літаратурнай прэміі “Дэбют” не адзначыла ніводнай дэбютнай кнігі паэзіі, патлумачыўшы гэта тым, што летась не выйшла ніводнай вартай увагі. Беларускія выдаўцы ў адзін голас наракаюць: выдаваць паэзію – суцэльная страта, бо паэтычныя кнігі вельмі-вельмі кепска прадаюцца. Усё гэта нядобрыя званочкі для беларускай паэзіі. І я паспрабаваў высветліць: дык што сёння адбываецца ў айчыннай паэзіі і ці сапраўды яна плытчэе і драбнее.
Міхал Бараноўскі набыў вядомасць найперш як музыка гурта “Нельга забыць” і як бард. Гэты шлях у паэзію, праз напісанне тэкстаў да песень, апошнім часам стаў досыць распаўсюджаным, дастаткова згадаць Кацярыну Ваданосаву, або Уладзя Лянкевіча. Іх зборнікі паэзіі вельмі часта ўтрымліваюць тэксты песень. Вось і ў зборніку Volumen.1 такіх тэкстаў нямала. Сам…
6 февраля 2021 г. 18:36
216
4
Міхал Бараноўскі – цэльны глыбокі творца. Практычна ўсе ягоныя іпастасі звязаныя з літаратурай. Працуе ён загадчыкам мінскага Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Жыццёвае хобі – страсны букініст, збірае кнігі. Захапленне – музыка, заснавальнік гурта “Нельга забыць”. Пераможца “Бардаўскай восені” 2012 года. Прычым усе асноўныя праграмы, якія былі створаныя ім для гурта, выключна літаратурныя – адна на вершы Уладзіміра Караткевіча, другая на вершы Максіма Багдановіча. Ну і асноўны творчы занятак – паэзія.
Першы свой зборнік вершаў “Volumen.1” Міхал выдаў у 2016 годзе. Кніга прынесла яму лаўрэацтва прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Свой другі зборнік, які выйшаў летась, Міхал назваў, як называлі свае альбомы класічныя рок-гурты, напрыклад, Led Zeppelin, лічбамі - “Volumen.2”. Гэты…