Лучшая рецензия
Смотреть 1Пташнікава называць беларускім Фолкнерам. Асабіста я згодна з такім меркаваннем на ўсе сто. Сюжэты сваіх апавяданняў і аповесцяў ён бярэ з уласнага жыцця. Пры ўзнаўленні жыцця імкнецца да максімальнай паўнаты і ўсебаковага апісання пачуццяў герояў. Літаральна ўсе яго творы насычаны пейзажнымі, псіхалагічнымі і бытавымі падрабязнасцямі. Асаблівую ролю гэта грае ў яго малой прозе, напрыклад, такіх як "Алені", "Львы", "Алёшка", "Францужанкі". Апавяданні насычаны колерамі, пахамі. Такі сімвалізм на першы погляд здаецца незразумелым і занадта нагрувашчаным. Але над невялікімі апавяданнямі (з на першы погляд простым сюжэтам) трэба трошкі паразважаць. Тады перад намі адкрываецца майстэрства аўтара да паказу сапраўднага жыцця чалавека. Як бы сказаў мой дзядуля: "усё як у жыцці". Тут відавочнымі…