Мастацтва было свабоднае да таго часу, пакуль яно гаварыла воляю — голасам, прароцтвам, іменем — багоў (час першабытны, першародны, час антычнага росквіту). Потым яго "прыручылі", навучылі абслугоўваць. І яно само пачало старанна вучыцца гэтаму —вынаходзіць, "спасцігаць" сакрэты майстэрства, шляхі "акупацыі" душы...