
Рецензии на книги — Василий Зуёнок
По популярности
14 августа 2018 г. 23:47
606
4
Вось любяць жа філалагічныя кнігі называць вельмі пафасна. У мінулым месяцы чытала "Служэнне Беларусі" Бугаёва (такі патрыятычны пафас у назве літаратуразнаўчай кнігі), цяпер вось у Зуёнка назва зборніка з прэтэнзіяй. Але такая ўжо ў нас склалася культура загалоўкаў. Добра, што змест кнігі ад гэтага нічога не губляе ў дадзеным выпадку. У зборнік паэта Васіля Зуёнка (якога ўжо варта лічыць жывым класікам) увайшлі тэксты на розныя тэмы, пераважна роздум над творчасцю калег, цікавыя этымалагічныя знаходкі ў мове, лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя замалёўкі, пейзажныя эцюды (першыя тры часткі), падарожныя нататкі (апошняя частка). Напрыклад, у эсэ "Цівалі" аўтар спрабуе зразумець этымалогію слова "цівалі". Нястомны мовазнаўца заўсёды ў пошуках матэрыялу для разгляду, да працэсу мыслення яго…
29 июня 2019 г. 20:54
481
4
У Васіля Зуенка не атрымаўся імклівы старт у літаратуру. Першая яго дарослая кніга паэзіі «Крэсіва» (раней пабачыў свет зборнік вершаў для дзяцей "Вясёлы калаўрот") выйшла ў 1966 годзе, калі паэту было ўжо 31 год. Напрыклад, у Рыгора Барадуліна ў гэтым узросце выйшла 8 зборнікаў вершаў, сярод якіх адна кніга пабачыла свет у Маскве ў перакладзе на рускую мову.
Але ў перыядычным друку Зуёнак друкаваўся з 1954 года. Дарэчы, як раз у гэтым годзе ён скончыў Барысаўскую педвучэльню. Было яму тады 19 гадоў. То бок, пісаў ён вершы з юначага ўзросту. Такім чынам «Крэсіва» аб'яднала лепшыя вершы паэта з напісанага больш чым за 10 гадоў. І гэта заўважна. У зборніку няма юначай бравады і зухаватасці, якія звычайна прысутнічаюць у дэбютных кнігах маладых паэтаў. Нашыя продкі крэсівам распальвалі…
25 апреля 2022 г. 22:47
108
5
Васілю Зуёнку пашанцавала з гэтай кнігай. Прынамсі ён сам змог яе ўкласці і пракантраляваць выданне. А гэта бадай найлепшае яго выбранае. Гэтую кніжную серыю «Беларускі кнігазбор» заснаваў у 1996 годзе Кастусь Цвірка. «Выбраныя творы» Васіля Зуёнка выйшлі ў гэтай серыі ў 2010 годзе, далёка не самым спакойным у Беларусі, але яшчэ да ўсіх сённяшніх забурэнняў і трагедыяў.
Прадмову, досыць аб'ёмную, да кнігі напісала літаратуразнавец Наталля Заяц. Дарэчы, у прадмове адзначаецца, што «па аб’ектыўных, далёкіх ад сфер мастацтва прычынах з 1995 года не выходзіла новых арыгінальных кніг лірыкі Васіля Зуёнка.» То бок, паэт ад самага пачатку прыходу да ўлады Лукашэнкі трапляе ў няміласць і дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» для яго зачыняецца.
Падсумоўваючы разгляд творчасці Васіля…
16 января 2021 г. 20:42
142
4
Васіль Зуёнак належыць да той кагорты найстарэйшыя беларускіх пісьменнікаў, якія і сёння творча актыўныя. Як і Анатоль Вярцінскі, або Віктар Казько. Яны перыядычна друкуюцца ў літаратурных перыёдыках, пераважна незалежных, выходзяць іх новыя кнігі і нават яны атрымліваюць літаратурныя прэміі. Васіль Зуёнак, напрыклад, у 2018 годзе быў лаўрэатам прэміі часопіса “Дзеялоў” “Залаты апостраф” у намінацыі паэзія.
Аднак гэтым разам згадаем зборнік вершаў Васіля Зуёнка “Світальныя птушкі” пачатку 80-х гадоў. У той час паэт узначальваў часопіс “Маладосць”, яму было 47 гадоў. Можна скажаць, быў у росквіце творчых і фізічных сілаў.
Назва зборніка “Світальныя птушкі” задае адразу танальнасць успрымання кнігі. Вось і на вокладцы выява сонца, якое ўзнімаецца над лесам.
Зборнік пачынаецца вершам, у…