Автор
Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец

  • 13 книг
  • 1 подписчик
  • 32 читателя
4.0
51оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.0
51оценка
5 20
4 19
3 10
2 2
1 0
без
оценки
3

Рецензии на книги — Сяргей Дубавец

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

26 января 2019 г. 12:36

248

5

Звычайна пісьменнікі пішуць пра тое, што добра ведаюць. Або пра тое, што хочуць пазнаць і выбіраюць такі шлях – пазнаваць праз напісанне твора. І Прагу і Радыё Салярыс, за якім пазнаецца Радыё Свабода, Дубавец добра ведае, бо і ў Празе працяглы час жыў, і на Радыё Свабода працаваў. Такім чынам, аповесць пра тое, што пісьменнік добра ведае.

Адразу ўзнікае пытанне да вобраза, які створаны ў самой назве аповесці – “Д’ябал запрэжаны ў плуг”. Аўтар тлумачыць яго сэнс наступным чынам: “Чалавек застаецца жывёлай, што ні кажы, у ім суіснуюць і боскае і д’яблава. І мудрасьць Пракопа была ў тым, каб жывёльную энергію д’ябла скіраваць у стваральнае рэчышча Бога”. Толькі да канца не зразумела: хто той Д’ябал, якога запрэглі ў плуг.

Гэтая аповесць досыць герметычная і патрабуе пэўных ведаў, прынамсі…

Читать полностью
Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

9 марта 2021 г. 19:22

259

5

Кастусь (Вінцэнт Канстанцін) Каліноўскі – нацыянальны герой Беларусі, выступаў за звяржэнне царызму і аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году з захаваннем незалежнасці зямель ВКЛ. Свае выпускі «Мужыцкай праўды» і перадсмяротныя «Лісты з-пад шыбеніцы» падпісваў «Яська - гаспадар з-пад Вільні». Гераізацыя асобы Каліноўскага пачалася яшчэ ў часы СССР. Вось толькі самаабвешчаныя беларускія ўлады пужаюцца постаці паўстанца бы вагню і ўсяляк спрабуюць пазбавіцца і адмежавацца ад памяці пра яго. Вясной 2020 году ў «Бібліятэцы Свабоды» выйшла кніга змясціўшая ў сабе рэпартажы прасвечаныя Кастусю Каліноўскаму якія з'яўлялісь на «Радыё Свабоды» цягам амаль 20 гадоў. Першы артыкул з назвай «Магіла К. Каліноўскага» змяшчае рэпартаж з расследаваннем аб месцы дзе пахаваны Каліноўскі. Прычым…

Читать полностью
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

30 октября 2020 г. 16:20

210

4.5

"Тантамарэскі" — гэта не мастацкая кніга, а нон-фікшн пра судовую справу над ашмянскімі мытнікамі з памежнага пункта “Каменны Лог”. Судовыя пасяджэнні адбываліся ў розных судах сталіцы на працягу года, і з лістапада 2016 па лістапад 2017 года Сяргей Дубавец прысутнічаў на ўсіх пасяджэннях у Партызанскім судзе. Страшна ўявіць, як ён вытрымаў, улічваючы, што пасяджэнняў было каля 50. Дубавец слухаў, назіраў, размаўляў, запісваў. Так і нарадзілася кніга “Тантамарэскі”, якая першапачаткова была проста артыкуламі на сайце Свабоды, якія маглі каментаваць чытачы. Дарэчы, некаторыя з каментарыяў трапілі ў кнігу, імі заканчваецца кожная глава. Што ж адметнага ў гэтым судовым працэсе, чаму ўсе так уважліва за ім сачылі? Справа ў тым, што падчас працэсу ашмянскія мытнікі, былі асуджаныя за…

Читать полностью
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

28 августа 2019 г. 15:56

202

4

Сяргей Дубавец даўні супрацоўнік Радыё Свабода, таму не дзіўна, што менавіта яно хаваецца ў аповесці пад назвай Радыё Салярыс, а сярод герояў пазнаюцца супрацоўнікі (нават без змененых імён). У цэнтры сюжэта два супрацоўнікі радыё: навічок Імбрык, якога ў сутнасць працы ўводзіць даўні супрацоўнік Ёсіп. Героі выдуманыя, але сам Дубавец кажа, што ў Імбрыка ёсць прататып. Падзеі адбываюцца на працягу аднаго дня. Героі вандруюць па Празе і размаўляюць на розныя тэмы. Амаль “Уліс” Джойса, толькі пражскі. Можна назваць гэтую кнігу адначасова мастацкай і публіцыстычнай, бо большую частку яе складаюць разважанні герояў. Два героі — два супрацьлеглыя светапогляды. Імбрык з сумам слухае Ёсіпа і расчароўваецца ў ім. Ён так марыў пазнаёміцца з гэтым карыфеем радыё, а ў выніку вымушаны слухаць яго…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

11 ноября 2017 г. 23:18

115

5

Сяргей Дубавец не любіць розныя складанкі і зборнікі-салянкі, ён прыхільнік цэльных, канцэптуальных кніг. Такой з'яўляецца і «Карабель у блакітным моры плыве». Увогуле ў нейкім сэнсе гэтая кніга прыемна нечаканая. Дубавец вядомы перадусім як публіцыст, адзін з лідараў беларускага моладзевага руху ў 80-х, які аднавіў выданне легендарнай беларускай газеты «Наша Ніва» і доўгі час быў яе галоўным рэдактарам. У гэтага пісьменніка не так і шмат чыста мастацкіх кніг. І бадай найлепшая з іх "Карабель".

Сам Дубавец, прадстаўляючы сваю кнігу, кажа, што ўсё, пра што ў ёй напісана – выдумка аўтара, што ў кнізе няма нічога рэальнага – ані герояў, ані нейкіх канкрэтных геаграфічных месцаў.

Хаця дапытлівы чытаць знойдзе ў гэтым творы шмат знакаў, якія сведчаць, што гэтая кніга пра Беларусь. Прычым…

Читать полностью

13 февраля 2019 г. 18:34

178

4

Галоўная аповесць, што і дала назву кнізе, атрымалася суплётам Дубаўца-празаіка і Дубаўца-публіцыста. у "Дʼябле..." аўтар у вусны герояў уклаў ідэі, тэмы, якія займаюць самога Дубаўца ў жыцці. што з сюжэтам? у аповесці дзеянні адбываюцца падчас абедаў, размоў супрацоўнікаў пражскага бюро беларускай службы радыё свабода. то бок даволі вузкае кола дзеючых асоб. Але нават там, за сотні км ад бацькаўшчыны, іх галовы забітыя беларуссю. мне не зразумела, для чаго Дубавец такую кнігу напісаў. цікава, але нічога новага.

14 мая 2018 г. 08:39

282

3

Кніга пра нішто, як сам аўтар яе ахарактарызаваў. Але ты не верыш, што зусім пра нішто, калі яе пачынаеш чытаць. Праз якія два дзясяткі старонак пачынаеш сумнявацца. На палове кнігі ўжо верыш Дубаўцу. А ў канцы зноў сумняешся - і пачынаеш выдумваць схаваныя сэнсы. Кніга, пасля прачытання якой, рука мая не цягнецца па яе. Прачытаў і больш не возьмешся.

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 ноября 2017 г. 20:10

68

5

Гэтая кніга нарадзілася з радыё-праекта “Гісторыя аднаго цуду”, перадачы якога гучалі напрацягу 2010 года на хвалях Радыё Свабода. Праект быў прысвечаны моладзеваму аб’яднанню “Майстроўня”, што паўстала ў Менску напачатку 80-х. Паўстала як цуд – нібыта з паветра. Нацыянальная ідэя ў Беларусі перажывала самы моцны крызіс за ўсе гады ХХ стагоддзя. Савецкія ідэолагі практычна дасягнулі сваёй мэты – беларусы былі гатовыя першымі ў Савецкім Саюзе адмовіцца ад якога-кольвечы нацыянальнага базісу і ператварыцца ў людзей будучыні – бяз роду і племені. У Беларусі не было ніякага нефармальнага нацыянальнага руху, не было вядомых, гучных дысыдэнтаў, знікла нават надзея на будучае нацыянальнае адраджэнне. Апошнім прытулкам нацыянальнагу духу было мастацтва – літаратура, выяўленчае мастацтва. Толькі…

Читать полностью

30 марта 2018 г. 08:52

210

5

Дубавец у сучаснай беларускай літаратуры - найлепшы эсэіст. Вострая Брама добры прыклад гэтаму. Аўтар піша не пра нейкія агульныя назіранні. Ён звяртаецца да праблемных пытанняў, спрэчлівых. І ўсе эсэ не пра каўбасу і хлеб, а гэта тэксты інтэлектуальныя. Для чалавека без адукацыі наўрад ці іх ўдасца чытаць. Эсэ Дубаўца часта спрэчлівыя. Але спрэчлівыя таму, што ён не спрабуе нават трапіць у нагу з большасцю. Ён выказвае сваё меркаванне. Але з аргументамі. Таму можна з ім спрачацца, але нельга назваць маніпулятарам. Чытайце Дубаўца абавязкова.

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 сентября 2017 г. 22:04

42

5

Гэтая кніга Сяргея Дубаўца практычна з’яўляецца працягам папярэдніх, такіх як “Русская кніга”, “Дзённік прыватнага чалавека”, “Вострая Брама”, “Як? Азбука паводзінаў”. Усе яны прысвечаны станаўленню беларускай самасвядомасці, нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, нацыянальнаму будаўніцтву. Сяргей Дубавец, поруч з Зянонам Пазьняком, бадай з’яўляецца галоўным тэарэтыкам сучаснага беларускага нацыяналізму, паслядоўнікам справы братоў Антона і Івана Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага. Бо працэс фармавання беларускай нацыі не завершаны, а незалежнасць краіны Беларусь усё яшчэ знаходзіцца ў небясьпечнай зоне.

Новая кніга называецца Errata – гэта паліграфічны тэрмін, які абазначае аркушык з пералікам выяўленых памылак друку ўжо надрукаванага выдання, які ўкладаўся ў кнігу. У анатацыі да зборніка…

Читать полностью

15 июля 2021 г. 02:45

138

4.5 Краiна пад шэрым небам

Загадкавая i нечаканая кнiга. Загадкавая - таму што я дагэтуль не ведала, прынамсi, пакуль не прачытала дзьве с паловай рэцэнзii на гэтым сайце, хто такi Сяргей Дубавец. Нечаканая - таму што хто б мог здагадацца, што фiлязофiя можа быць вельмi цiкавай :)

Вялiкi дзякуй аўтару за такiя красамоўныя алюзii на наша жыццё, за бясконцую i неспыняльную словатворчасьць, за ўжываньне летувiзмаў, пялянiзмаў (так, менавiта дзякуй, бо гэта, на мой погляд, толькi ўзбагачае беларускую мову). I асаблiвы дзякуй за Тарашкевiцу, якую я вельмi люблю, але якой яшчэ не валодаю.

Бачыце, мы зараз жывем у краiне, дзе абсурд - гэта рэчаiснасць, а рэчаiснасць - гэта абсурд. У краiне цудаў, часам чароўных, а часам бяссэнсоўных i неўратавальных...

Хтосьцi ўжо адкрыў свае трэцяе вока, а у iншых яно заўсёды было…

Читать полностью

27 марта 2018 г. 08:18

222

5

Гэтая кніга - такая рэтраспектыва канца 1980-х. Як тагачасная моладзь стварыла сваю тусоўку і спрабавала выйсці за межы свайго беларускамоўнага кола. Кніга цікавая. Але гэта хутчэй гісторыя паразы, а не поспеху. Таму сумныя думкі агортваюць. Бо сёння, калі паглядзець на вынікі дзейнасці Майстроўні, яны незаўважныя. Іх ідэалы не выйшлі за межы. Ніхто не дасягнуў чагосьці высокага.

24 января 2015 г. 19:29

20

5

Першая кніга аўтара, якую я прачытаў. Потым з задавальненнем прыняўся за астатнія яго кнігі. Сяргей Дубавец - адзін са слупоў літаратурнай (і грамадска-палітычнай) суполкі "Тутэйшыя", рэдактар адноўленай "Нашай Нівы", чалавек, які ставіцца з вялікай адказнасцю да кожнага свайго слова (што даказваюць яго публікацыі). Проста цікавая і вартая ўвагі кніга.