Лучшая рецензия
Смотреть 1
"Вясеннія ліўні" — трэцяя кніга з тэтралогіі Уладзіміра Карпава "На перавале стагоддзя". Калі ў рамане "Нямігі крывавыя берагі" размова ішла аб падполлі і партызанах, а ў "Год за годам" — аб адбудоўванні разбуранага Мінска, то ў "Вясенніх ліўнях" асноўнае месца дзеяння — вялікі аўтазавод (відавочна, меўся на ўвазе МАЗ). Пераход аповеду ў іншую сферу, ў параўнанні з папярэдняй кнігай, зроблены наступным чынам: Вера Антонаўна, жонка архітэктара Юркевіча, паспела з ім развесціся і выйсці замуж за Сасноўскага, які з"яўляецца галоўным інжынерам МАЗа. У "Вясенніх ліўнях" зноў сустраеш знаёмых па першаму раману герояў, але гэта іншая "каманда", чым у другім рамане. Шарупіч, Дзімін, Дора, Комлік, Кашын — усе яны працуюць на заводзе. Змагаюцца: хто за рацыяналізацыю і дабрабыт людзей, хто — за…