Пераклады — 1092 книги — стр. 3

Помощники

Пригласить помощника

Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
ISBN:5-340-00741-3
Год издания:1991
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Скарбы сусветнай літаратуры
Язык:Белорусский

Адзін з буйнейшых майстроў амерыканскай прозы ХХ ст. Э. Хемінгуэй (1899-1961) у самым лепшым сваім рамане апісвае апошнія 48 гадзін жыцця Роберта Джордана,…

Уяўляючы Балканы. 2011. №4
ARCHE Пачатак
ISBN:1392-9682
Год издания:2011
Язык:Белорусский

Тэма нумару: Уяўляючы Балканы.

Укладаньне нумару — Сяргей Сматрычэнка.

“Балканскі” нумар “ARCHE” — гэта “мяшанка (месцамі — амаль выбуховая сумесь) тэкстаў самых розных…

Навелы (сборник)
Стефан Цвейг, Томас Манн
ISBN:985-05-0068-9
Год издания:1996
Издательство:Юнацтва
Серия:Школьная бібліятэка
Язык:Белорусский

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955)…

Вершы. Паэмы
Тарас Шаўчэнка
ISBN:5-340-00241-1
Год издания:1989
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Скарбы сусветнай літаратуры
Язык:Белорусский

З паэзіяй Тараса Шаўчэнкі беларускі чытач знаёміцца па перакладах Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова і іншых. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі
ISBN:978-985-02-0964-1
Год издания:2007
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Казачны свет
Язык:Белорусский

Зборнік складаюць самыя цікавыя казкі сербскага народа — у асноўным з запісаў слыннага фалькларыста Вука Стэфанавіча Караджыча (1787 – 1864). Сербскім казкам уласцівая непаўторная…

Дом на мяжы
Славамір Мрожак
ISBN:978-985-448-093-0, 978-83-61617-92-1
Год издания:2008
Издательство:Радыёла-плюс, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
Язык:Белорусский

У кнігу аднаго з найбуйнейшых і самых знакамітых у свеце польскіх драматургаў, яскравага прадстаўніка тэатру абсурду Славаміра Мрожака ўвайшлі яго п’есы і апавяданні.

Уліс. Частка 1
Джэймс Джойс
ISBN:ISBN 83-85918-01-9
Год издания:1993
Издательство:Orthdruk
Язык:Белорусский

Частка 1. Пераклад Яна Максімюка / Ulysses by James Joyce. – Беласток, 1993. – 400 с.

Найвядомейшы раман ірляндзкага пісьменьніка, які пісаўся "плыньню сьвядомасьці" на працягу больш як сямі год, друкаваўся часткамі ў амэрыканскім часопісе "The Little Review" з 1918 па 1920 і быў выдадзены цалкам у Францыі 2 лютага 1922. На Бацькаўшчыне пісьменьніка раман пабачыў сьвет у 1939 годзе, упершыню па-беларуску ў перакладзе Яна Максімюка ў 1993 годзе

Husit 19 сентября 2015 г., 13:41

Замежная фантастыка (сборник)
ISBN:5-340-00278-0
Год издания:1990
Издательство:Мастацкая літаратура
Язык:Белорусский

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П. Буля "Планета малпаў".

Карлік Нос (сборник)
Вільгельм Гаўф
ISBN:978-985-7021-21-5
Год издания:2014
Издательство:Галіяфы
Язык:Белорусский

Кніга Вільгельма Гаўф пабачыла свет у межах конкурсу "Ствараем кнігу разам!", які зладзіў дабрачынны фонд "Вяртанне". Дзеці і падлеткі з усёй Беларусі ілюстравалі казкі вядомага…

Казкі
Вільгельм Гаўф
ISBN:978-985-7119-62-2
Год издания:2015
Издательство:Кнігазбор
Серия:Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»
Язык:Белорусский

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў.

Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 і 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.

укладанне Ганна Янкута; пераклад А. Бахарэвіча, Н. Давыдоўскай, А. Жбанава, I. Крэбса, У. Папковіча

Husit 8 октября 2015 г., 16:36

Прыгоды Шэрлака Холмса (сборник)
Артур Конан Дойл
ISBN:978-985-7119-03-5
Год издания:2014
Издательство:Кнігазбор
Серия:Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»
Язык:Белорусский

“Прыгоды Шэрлака Холмса” — першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890). Зборнік…

Гарнуся душою да слова
Ніна Мацяш
ISBN:978-985-7059-64-5
Год издания:2013
Издательство:Звязда
Язык:Белорусский

Пераклады з украінскай.

Востраў скарбаў
Роберт Льюіс Стывенсан
ISBN:5-7880-0428-4
Год издания:1993
Издательство:Юнацтва
Язык:Белорусский

Шмат рызыкоўных прыгод даводзіцца перажыць юнаму герою Джыму Хоўкінсу ў падарожжы на таямнічы Востраў Скарбаў. І галоўны скарб, якім авалодвае ён у выніку,— давер'е і ўдзячнасць…

Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя
Патрык Оўржэднік
ISBN:978-609-8147-25-4
Год издания:2015
Издательство:Логвінаў
Серия:Чэшская калекцыя
Язык:Белорусский

Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і…

Зельманцы
Майсей Кульбак
ISBN:978-985-15-2270-1
Год издания:2015
Издательство:Попурри
Серия:Мая беларуская кнiга
Язык:Белорусский

Майсей Кульбак (1896-1937) - сярод найбольш значных беларуска-яўрэйскіх пісьменнікаў, якія пісалі на мове ідыш, што ў 1920-я гады была адной з афіцыйных моваў БССР. Жыццёвы шлях…

Навелы (сборник)
Андрэ Маруа
ISBN:985-02-0326-9
Год издания:1996
Издательство:Мастацкая літаратура
Серия:Школьная бібліятэка
Язык:Белорусский

У зборнік увайшлі лепшыя навелы з багатай творчай спадчыны вядомага французскага пісьменніка Андрэ Маруа (1885-1967), наследніка лепшых традыцый французскіх рэалістаў у перакладзе…

Небяспечнае лета
Тувэ Янсан
ISBN:978-985-6992-44-8
Год издания:2014
Издательство:Зміцер Колас
Язык:Белорусский

Казачная аповесць “Небяспечнае лета” — яшчэ адна з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай…

Разам з табою
Ян Твардоўскі
ISBN:978-985-6825-64-7
Год издания:2012
Издательство:Pro Christо
Языки:Белорусский, Польский
Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст.
Міхась Скобла
ISBN:978-985-6740-83-4
Год издания:2008
Издательство:Лімарыус
Язык:Белорусский

Анталогія "Галасы з-за небакраю" - унікальны культурніцкі праэкт у гісторыі айчыннага кнігавыдання. З "варштатам Скарыны" сустрэлася кніга, у якой 658 аўтараў - пачынаючы ад…

1 2 3 ...

Комментарии


Карысная падборка, дзякую. Шкада толькі, што перакладаў папулярных клясычных твораў нават на Палічцы вельмі мала, а была ж у пачатку 90-х добрая серыя "Скарбы сусьветнай літаратуры".


Дзякуй вам за дапаўненні. Сапраўды шкада, але радуе, што хаця б коласаўскія выданні (з чорнай "Літаратурнай скарбонкі") можна набыць у Цэнтральнай кнігарні за смешныя грошы, як і "Бібліятэку французскай драматургіі".


Прагледзела паліцу, у другі шэраг кніг лезці паленавалася.
Серыя, аналагічная "Па кім звоніць звон": Мерымэ "Навелы", Шолам Алейхем "Тэўе-малочнік", Лангфела + Уітмен, Гётэ "Фауст", Стэйнбек "Гронкі гневу", Вазаў "У ярме", Шылер "Вершы і балады. Драмы", Райніс "Выбранае", Шэкспір "Санеты, трагедыі", Ман "Доктар Фаустус";
2 "поўныя" пераклады Бібліі (Сёмухі і Чарняўскага);
серыя "Бібліятэка замежнай прозы" (кнігі малога фармату ў цвёрдай вокладцы): Грэм Грын "Стамбульскі экспрэс", Генрых Бёль "Більярд а палове дзесятай", Джордж Оруэл "Ферма. 1984", Экзюперы "Планета людзей", Мапасан "Навелы", Сіменон "Пад страхам смерці", Гашак "Госць у хату", Камю "Чужаніца", Марыяк "Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк", Сартр "Мур", Коба Абэ "Жанчына ў пясках";
невялікі зборнік Байрана, Беранжэ,
усё, далей не залезу))