Моя оценка

У гэтай кнізе – зборніку вершаў таленавітай паэткі і перакладчыцы Таццяны Сівец – няма межаў: шчырасці, кахання, болю, нават геаграфічных… Разняволенасць – свабода быць тым, хто ты ёсць. Тым, кім ты мог бы стаць, пазбавіўшыся страху няволі ды небыцця.
Кніга змяшчае ўласныя вершы Таццяны Сівец, глыбока асабістыя і кранальныя, а таксама пераклады аўтараў з Азербайджана, Казахстана, Украіны, Расіі, Славакіі І іншых краін. “…Тут ёсць гульня сэнсаў, слоў, гукаў, але няма гульнi пачуццяў. Пачуццi, дакладней, пачуццё – адкрытае, балючае, як аголены нерв, працiнае творы гэткiм сталёвым стрыжнем, не нiткай, на якой знiзаныя перлiны… Радкi ламаюцца, крышацца ад крыку гераiнi, якая хоча быць пачутай, але разумее, што не дакрычацца... Яна хоча быць свабоднай, парушаць межы, але ранiцца аб iх абломкi” – так піша пра кнігу Таццяны Сівец вядомая пісьменніца і літаратурны крытык Людміла Рублеўская.

Получить эту книгу или продать свою

Перейти
  • Содержание
  • Дополнительная информация об издании

    ISBN: 978-985-575-082-7

    Год издания: 2016

    Язык: Белорусский

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».

Новинки

Смотреть 339

Популярные книги

Смотреть 785