Лучшая рецензия
Смотреть 2Аднойчы невядома дзе і невядома калі па старой лясной дарозе, а часам нават не па дарозе, а проста па напрамку прайшоў каралеўскі вястун. Клічуць яго – Лёкса Шпуль і ён валодае каштоўнейшымі звесткамі аб выніку вялікай бітвы каралеўскага войска з войскам іншаземным. Лёкса успрымае свой паход як вельмі пачэсны абавязак, бо яго выправіў у шлях сам Кароль. І хоць вынік бітвы – параза, але паведамленне вестуна з'яўляецца праўдай. Пакуль Кароль ваяваў, у краіне пачалі адбывацца змены. Рэгент, брат Караля, пачаў прымаць новыя законы, мяркуючы палепшыць стан жыцця для простых людзей. І адзін з законаў абвяшчае, што калі вястун прыносіць звесткі аб паразе, яго трэба пакараць смерцю, бо салдата, які добра ваюе з бітвы не выправяць. А калі прыйдуць звесткі аб перамозе, то вестуна трэба…