Лучшая рецензия
Смотреть 1Арлоў - аўтар класных эсэ. І гэтая кніга чарговае пацвярджэнне. Асабліва ўдаецца яму думаць адразу цэлымі, завершанымі праектамі. Гэтая кніга - складаецца з пытанняў, якія пісьменнік атрымліваў на сустрэчах, і з адказаў на іх. Адказы ж - асобныя эсэ, як правіла. Найбольш цікава было чытаць тыя эсэ, якія не закраналі гісторыю, а тычыліся больш асабістага. Кнігу зручна чытаць, бо можна па некалькі эсэ на дзень. А можна раз на тыдзень. Нітка апісання не згубіцца, бо сэнсава эсэ не звязаныя паміж сабой.