Лучшая рецензия
Смотреть 1
У беларускім мястэчку Дармаедаўка мірна жыве Беньямін. Ён забаўляе сябе тым, што чытае розныя кнігі, і вось, аднойчы, дачытаўся да таго, што вырашыў ісці ў Зямлю Абяцаную. Каб было весялей Беньямін завабіў да сябе ў кампанію паплечніка, свайго сябра Сэндэрла. Не зважаючы на наяўнасць жонак ды дзяцей, і не развітаўшыся з імі сябры рушылі ў дарогу. Наперадзе іх зачакалісь розныя прыгоды і спатканні. Сярод прыгод, напрыклад умяшэнне ў таемныя запечкавыя камітэты па назіранню за міжнароднай палітыкай, і падпаданне пад мабілізацыю, і лайфхак як яе пазбегнуць. Сустрэчы так сама не шэраговыя: з велярыбам, міфічнай рыбай-кітом, і з русалкай. Магчыма такія сустрэчы можна патлумачыць і прасцей, без казачнага падыхода, але Беньямін больш абазнаны у такіх справах, бо ён шмат аб ўсякім гэткім чытаў,…