Лучшая рецензия
Смотреть 2Назва, рэклама, якую зрабілі кнізе, дызарэентуюць. Чакаеш, што будзе абалдзенная кніга, хоць і невядома пра што, а на выхадзе - зборнік журналісцкіх тэкстаў. Прычым тэкстаў пасрэдных, зробленых па адной схеме. А чытаць тэксты, у якіх адна і тая ж журналісцкая схема, але амаль няма самога аўтара (толькі ва ўступным тэксце), чытаць не хочацца. Кніга нібыта мае структуру. Толькі гэта не дадае тэкстам цікавасці. Ёсць асобны раздзел, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу. Вельмі проста пагаварыць з людзьмі,.хто ведаў пісьменніка (а такіх ой як шмат), і з іх слоў скляпаць гісторыю. Расказаць такія анекдоты пра Караткевіча. Банальна. А каб напісаць цікавую кнігу, трэба прыкласці сілы. Цудоўны апавядальнік Бартосік, на жаль, не напісаў кнігу, а сабраў зборнік пасрэдных тэкстаў.