Лучшая рецензия
Смотреть 1
Анатоль Сербантовіч належыць да тых паэтаў, песня якіх абарвалася на ўзлёце. Паэт пражыў усяго 29 гадоў. У Савецкім Саюзе беларускіх паэтаў забівалі не толькі чэкісты ў Курапатах, але і проста хуліганы. Як гэта здарылася з Анатолем Сербановічам, або, праз 21 год, з Анатолем Грачанікавым.
Анатоль Сербантовіч нарадзіўся перад самым пачаткам вайны – 13 траўня 1941 года. Першыя гады дзяцінства яго прыпалі на ваеннае ліхалецце. І гэтая біграфічная асаблівасць дзіўным чынам здружыла яго з земляком, паэтам-франтавіком Аляксеем Пысіным. Дарэчы, менавіта Пысін напісаў прадмову да пасмяротнага зборніка Сербантовіча «Пярсцёнак», які выйшаў праз год пасля смерці паэта. Старэйшы калега пісаў: «Таму і ён бачыў вайну. А калі, нарэшце, скончылася яна, адгрымела пераможнымі салютамі, чатырохгадовы хлопчык…