Лучшая рецензия
Смотреть 2
У гэтым зборніку Адам Глобус запрашае нас прагуляцца па Парыжу, Вільні і мінскай Асмалоўцы (а ў дадатку нават па Мінску і Віцебску). Нас ізноў чакаюць кароткія жахлівыя казкі пра звычайных жыхароў, якія працуюць, п'юць, кахаюць, чакаюць, шукаюць, блукаюць, мараць, смяюцца, плачуць... Нешта падобнае я ўжо чытаў у "Гісторыях пра Мінск і ваколіцы". Здаецца, што чытаеш проста працяг, бо казкі мала чым адрозніваюцца па сэнсу. Нехта некуды пайшоў, нешта знайшоў, не тое зрабіў і памёр. Адныя небаракі навокал... Мне чамусьці казкі больш падабаліся тыя, што бліжэй да канца. У Парыжы яны больш павольныя, інтэлігентныя. У Вільні нейкія амаль што нашыя, але крышачку іншыя. А вось астатнія ўжо свае, родныя. Казак шмат, вельмі шмат. Гэта і добра, і не вельмі. Добра, таму што ну нешта ўсё ж вельмі…