Лучшая рецензия
Смотреть 1
Наконт праблемаў беларускай мовы, іх прычын і шматстайнасці праяваў можна пісаць многа, рознымі стылямі і з рознай ступенню сэнсоўнасці і песімізму. Адзначу адно з наступстваў - парадокс неўсталяванасці некаторых нормаў і адначасовай скамянеласць правілаў. Новы даведнік у сувязі з гэтым таксама выклікае супярэчлівыя ўражанні з перавагай станоўчых. Не маю сілаў рабіць ягоны падрабязны аналіз. Перакажу выключна асабістыя ўражанні. І не магу ўстрымацца ад уласных назіранняў.
Значная частка новай кнігі - пераказ вядомых правілаў... І адразу актывізуецца другая частка майго моўнага парадоксу - скамянеласць, выкліканая сумным фактам, што беларуская мова - не ў паўнаце функцыянавання, яна ўжо працяглы час мярцвее, рэдактары і карэктары далёка не заўсёды карыстаюцца ёй у жыцці, адпаведна многія…