Лучшая рецензия
Смотреть 1
Гэтая кніга вяртае ў беларускую літаратуру паэта, крытыка, празаіка 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя Алеся Дудара. Ранейшыя зборнікі, якія пабачылі свет у 1954 і 1984 гадах, не давалі дакладнага ўяўлення пра літаратурную спадчыну пісьменніка. Гэта і зразумела, бо выходзілі ў савецкі час і былі ўкладзены з улікам тагачаснага ідэалагічнага дыктату. Дудар быў тройчы арыштаваны, абвінавачаны ва ўдзеле Саюза вызвалення Беларусі і расстраляны ў "чорную ноч" 30 кастрычніка 1937 года, разам са 132 прадстаўнікамі беларускай інтэлектуальнай эліты, сярод якіх былі 22 пісьменнікі.
Гэтую найноўшую кнігу Алеся Дудара ўклала вядомая даследчыца беларускай літаратуры Ганна Севярынец і ўключыла ў яе не толькі лепшае з паэзіі, прозы, крытыкі і перакладаў, але і некаторыя лісты, дакументы, аўтабіграфію і…