Лучшая рецензия
Смотреть 1
Назва і вокладка гэтай кнігі ўводзіць у зман. Ствараецца ўражанне, што гэта цалкам патрыятычная кніга змагання. Але, калі з ёй пазнаёмішся, дык пабачыш, што змагання ў зборніку не вельмі шмат, хаця яно сапраўды ёсць. Але перадусім гэта вершы пра родную Мядзельшчыну, пра жыццё беларускага селяніна, пра прыгажосць Нарачы, а таксама пра горад, які стаў жыцёвым універсітэтам паэта – Вільню.
Пры ўсёй ваянічасці псеўданіма, Максім Танк, канешне, - гэта пранікнёны лірык. Ужо ў яго першай кнізе гэтая лірыка праявілася напоўніцу. І з першай кнігі Максім Танк пачаў апяваць галоўны дыямент яго малой радзімы – возера Нарач. Гэта заўважыў і аўтар прадмовы да зборніка Р. Баравы, напісаўшы: “Яна (Нарач. - АА) нібы пакрыўдзілася, што так доўга абміналі яе ў беларускай паэзіі, і пакрыўдзіўшыся пасылае…