Моя оценка

Арыгінальнае выданне рамана пабачыла свет у 1997 годзе і цэлыя два гады знаходзілася ў спісе бестсэлераў “New York Times”. Яго сукупны наклад перасягнуў 4 мільёны асобнікаў. Твор перакладзены болей чым на 30 моў. Гэта адзін з самых папулярных раманаў сучаснасці.

У нумары таксама друкуюцца ўспаміны ўраджэнца Гродна Рыгора Хасіда “Пра Гродна, жыцьцё гарадзенскіх габрэяў да вайны, пра адносіны з польскім насельніцтвам, прычыны вітання мясцовым габрэйствам прыходу Чырвонай арміі ў 1939-м і аб тым, што прынесла габрэям савецкая ўлада” і гутарка з Барысам Кітом пад назвай “Я ёсць доктар матэматычных навукаў”, якую запісаў нямецкі гісторык Фелікс Акерман напярэдадні 105 годдзя знанага беларуска-амерыканскага навукоўца.

Получить эту книгу или продать свою

Перейти
  • Содержание
  • Дополнительная информация об издании

    ISBN: 1392-9682

    Год издания: 2015

    Язык: Белорусский

    Аднойчы ўвечары вясною 1936 года бацька ўзяў мяне, чатырнаццацігадовага хлопчыка, на танцавальную пастаноўку ў Кіёта. Я памятаю з яе толькі дзве рэчы. Першае — гэта што сярод гледачоў мы з ім былі адзіныя выхадцы з Захаду. Мы прыехалі са свайго дому ў Нідэрландах усяго некалькі тыдняў таму — я яшчэ не прызвычаіўся да культурнай ізаляванасці і востра яе адчуваў. Другое — гэта як я радаваўся, што пасля многіх месяцаў напружанага вывучэння японскай мовы разумеў абрыўкі пачутых размоваў. Што ж да маладых японак, якія танчылі на сцэне, я нічога пра іх не памятаю, апроч расплывістага ўражання ад яркіх кімано. Безумоўна, я ніяк не мог ведаць, што ў зусім іншым месцы і часе, праз пяцьдзясят гадоў у далёкім Нью-Ёрку, адна з іх станецца маім добрым сябрам і будзе дыктаваць мне свае ўнікальныя мемуары.

    Як гісторык, я заўсёды лічыў мемуары крыніцай звестак. У іх захоўваецца не столькі партрэт самога мемуарыста, колькі карціна ягонага свету. Мемуары мусяць розніцца ад біяграфіі: мемуарыст ніколі не зможа ўзняцца да таго ракурсу, што натуральным чынам даецца біёграфу. Ствараць аўтабіяграфію — калі такі жанр насамрэч існуе — гэта ўсё адно што прасіць зайца распавесці, як ён выглядае, скачучы сярод палявых траваў. Адкуль яму ведаць? Аднак жа калі нас цікавіць поле, няма лепшага апавядальніка — пры ўмове, што мы памятаем: у зайца не сказана пра тое, чаго ён не ў стане заўважыць. Я сцвярджаю гэта з пэўнасцю навукоўцы, які паклаў падобныя разрозненні ў падмурак сваёй кар’еры. Аднак павінен прызнацца: мой дарагі сябар Ніта Саюры сваімі мемуарамі прымусіла мяне перагледзець мае перакананні. Так, яна пралівае святло на той патаемны свет, у якім жыла, — прапануе, калі заўгодна, зайцаў погляд на поле. Магчыма, няма лепшага апісання дзіўнага жыцця гейшаў, чым створанае Саюры. Але яна пакінула і больш поўнае, дакладнае і захапляльнае апісанне сваёй асобы, чым доўгі раздзел, прысвечаны ёй, у кнізе «Зіхоткія дыяменты Японіі» і шматлікія артыкулы пра яе, што з года ў год друкаваліся ў розных часопісах. Здаецца, што, прынамсі, у выпадку з гэтай незвычайнай жанчынай ніхто не ведаў мемуарыстку лепш за самую мемуарыстку.

    У тым, што Саюры ўзнялася да вельмі высокага становішча, вялікая доля выпадковасці. Падобнае жыццё вялі і іншыя жанчыны. Мо знакамітая Ката Юкі — гейша, якая ў першым дзесяцігоддзі нашага веку заваявала сэрца Джорджа Моргана, пляменніка Джона П’ерпона Моргана, і сталася ягонай нявестай на выгнанні, пражыла жыццё ў нечым нават больш незвычайнае за Саюры. Аднак толькі Саюры так поўна выклала ўласную сагу. Я доўгі час верыў, што яна вырашыла гэта зрабіць дзякуючы шчасліваму супадзенню. Калі б Саюры засталася ў Японіі, то была б настолькі занятая, што не мела б часу і падумаць пра мемуары. Але ў 1956 годзе жыццёвыя абставіны прывялі яе да пераезду ў Злучаныя Штаты. Астатнія сорак гадоў Саюры мешкала ў Нью-Ёрку, у Ўолдарф Таўэрз, — там, на трыццаць другім паверсе, яна стварыла сабе элегантную студыю ў японскім стылі. Але і тады яе жыццё па ранейшаму бегла ў шалёным тэмпе. Ейную студыю наведала незлічона японскіх мастакоў, буйных бізнесоўцаў, нават чальцоў кабінета міністраў і адзін-два гангстэры. Я сустрэўся з ёю толькі ў 1985 годзе — нас пазнаёміў агульны прыяцель. Як япаніст, я раней сустракаў імя спадарыні Ніты, але амаль нічога пра яе не ведаў. Мы пасябравалі, яна пачала ўсё больш і больш давярацца мне. Аднойчы я запытаўся, ці не хацела б яна калі-небудзь распавесці гісторыю свайго жыцця.

    — Ну, Джэкаб-сан, магчыма, калі занатоўваць будзеце Вы, — адказала яна.

    Гэтак мы і ўзяліся за справу. Саюры ясна выказала жаданне надыктоўваць, а не самой пісаць свае мемуары, бо, як яна патлумачыла, у яе так увайшло ў звычку размаўляць з людзьмі твар у твар, што яна папросту не ведае, як абысціся без слухача ў пакоі. Я згадзіўся, і паўтара года Саюры дыктавала мне тое, што потым сталася рукапісам. Я ніколі так выразна не адчуваў усіх нюансаў кіёцкага дыялекту, на якім гаварыла Саюры (саміх гейшаў на ім называюць гейко, а кімано — обэбэ), як тады, калі пачаў задумляцца, якім чынам перадаць гэтыя тонкасці ў перакладзе. Але ад самага пачатку я разгубіўся, апынуўшыся ў ейным свеце. Звычайна, за выключэннем усяго некалькіх выпадкаў, мы сустракаліся ўвечары — у гэты час дзякуючы шматгадовай звычцы найбольш актыўна працаваў розум Саюры. Як правіла, ёй было больш даспадобы займацца справай у сваёй студыі ў Ўолдарф Таўэрз, але раз-пораз мы сустракаліся ў прыватным пакоі японскага рэстарана на Парк Авеню — там яе добра ведалі. Нашыя сумоўі зазвычай доўжыліся дзве-тры гадзіны. Хоць мы запісвалі кожную гутарку на дыктафон, побач заўсёды была ейная сакратарка, каб усё занатоўваць, што тая і рабіла — трэба сказаць, надзвычай дакладна. Аднак Саюры ніколі не гаварыла ў дыктафон ці сакратарцы — яна заўсёды звярталася да мяне. Калі спадарыня Саюры сумнявалася, як павярнуць свой аповед, падказваў ёй накірунак я. Мне здавалася, што нашае пачынанне палягала на мне, як на падмурку, што гісторыя Саюры ніколі не пабачыла б свету, калі б я не заслужыў ейнага даверу. Цяпер я разумею: насамрэч усё, мабыць, было наадварот. Саюры абрала мяне сваім перапісцам, але, магчыма, яна адпачатку чакала, калі аб’явіцца належны кандыдат.

    Тут мы і падышлі да галоўнага пытання: чаму Саюры захацела распавесці гісторыю свайго жыцця? Хоць фармальна гейшы і не даюць зароку маўчаць, але сам прынцып іх існавання грунтуецца на чыста японскім перакананні: тое, што адбываецца зранку ў офісе, і тое, што адбываецца ўвечары за зачыненымі дзвярыма, ніякім чынам адно з другім не звязаныя і мусяць заўсёды заставацца разрозненымі і адасобленымі. Гейшы папросту не гавораць пра свой жыццёвы досвед іначай як канфідэнцыйна. Падобна да прастытутак, у нейкай ступені іхных адпаведніцаў ніжэйшага рангу, гейшы часцяком маюць рэдкую магчымасць пэўна ведаць, ці тая або іншая публічная асоба напраўду на адзін капыл з усімі астатнімі. Напэўна, гэтым начным мятлушкам толькі да гонару ўспрымаць сябе захавальніцамі таямніц вярхоў грамадства. Так ці іначай, але гейша, якая парушае гэты давер, ставіць сябе ў незайздроснае становішча. Саюры была ў зусім іншай сітуацыі: ніхто ў Японіі ўжо не меў над ёю ўлады. Повязі, што знітоўвалі яе з роднай краінай, даўно перарваліся. Магчыма, гэта тлумачыць — прынамсі, часткова, — чаму яна больш не пачувалася звязанай зарокам маўчання, але не тлумачыць, чаму яна вырашыла загаварыць. Я баяўся закрануць гэтае пытанне: а што калі б яна, прыслухаўшыся да грызотаў сумлення, перадумала? Я не адважваўся запытацца, нават калі праца над рукапісам завершылася. І толькі пасля таго, як Саюры атрымала аванс ад выдаўца, я без залішняй трывогі пацікавіўся ў яе: чаму яна вырашыла выкласці гісторыю свайго жыцця?

    — А чым яшчэ мне цяпер бавіць час? — адказала спадарыня Ніта.

    Ці сапраўды яна кіравалася гэткім простым матывам, меркаваць чытачу.

    Хоць Саюры й імкнулася пакінуць сваю біяграфію, але настойвала на абавязковым выкананні некалькіх умоваў. Яна хацела, каб рукапіс надрукавалі толькі пасля смерці аўтаркі і некалькіх чалавек, якія адыгралі значную ролю ў ейным жыцці. Апынулася так, што ўсе яны адышлі раней за яе. Саюры надзвычай непакоілася, каб ад яе прызнанняў ніхто не адчуў сябе няёмка. Дзе магчыма, я пакінуў імёны без зменаў, аднак спадарыня Ніта ўсё ж схавала нават ад мяне асобы некаторых мужчынаў за эпітэтамі, якімі ў гейшаў, паводле вельмі пашыранай завядзёнкі, прынята называць кліентаў. Сутыкаючыся з такімі персанажамі, як спадар Снегапад — сваёй мянушкай ён абавязаны пархатасці, — чытач, які палічыць, што Саюры ўсяго толькі імкнецца быць забаўнай, можа памыліцца наконт ейных сапраўдных намераў.

    Пытаючыся дазволу Саюры карыстацца дыктафонам, я бачыў у гэтым папросту страхоўку ад магчымых недакладнасцяў сакратаркі. Аднак летась спадарыня Ніта памерла, і з гэтага часу я задумляюся, а ці не было ў мяне і іншага матыву — захаваць яе голас, такі выразны, што падобнага я амаль ні ў кога не сустракаў. Зазвычай Саюры гаварыла ціха, мякка, як і можна чакаць ад жанчыны, для якой заняткам усяго жыцця сталася забаўляць мужчынаў. Але калі яна хацела разыграць перада мной жывую сцэну, то ейны голас змушаў паверыць, што з намі ў пакоі — шэсць — восем чалавек. Часам увечары ў сваім кабінеце я ўсё слухаю ды слухаю ейныя запісы, і мне надзвычай цяжка паверыць, што яе больш няма.

    Джэкаб Хаархіюс Арнольд Русаф,
    прафесар гісторыі Японіі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

    Возрастные ограничения: 16+

  • Жанры
  • Экранизации

    2005 - Мемуары гейши / Memoirs of a Geisha (режиссер: Роб Маршалл; в ролях: Чжан Цзыи, Мишель Йео, Гун Ли, Кен Ватанабе)

  • Премии

    Номинант:

Кураторы

Лучшая рецензия

Смотреть 661
Lyubochka

Lyubochka

Рецензии

72

5

Долго я откладывала чтение, а прочитала за сутки. Потрясающая история, полная боли и переживаний. Женская доля трудная, а если семья испытывает недостаток в деньгах, то легко точно не будет. Предсмертное состояние жены, вынудило отца продать двух дочерей. Сначала для девочек это была дорога в светлое будущее. В будущее с достатком, роскошью. Эти мысли о хорошем были еще при живой матери, за них было стыдно, но мечты не выкинуть из головы. Казалось все шло прекрасно, но мечты разрушились быстро. Двенадцатилетнюю отдали в дом гейш, а старшую - в публичный дом. С этого момента мы начинаем следить за жизнью младшей сестры, уважаемой гейшей Саюри Нитта. Счастьем ли считать участь стать гейшей? Путь к такому статусу не легок, тем более когда в голове план побега. Одно неверное решение и статус…

Читать полностью

Издания и произведения

Смотреть 26

Похожие книги

Смотреть 5

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».

Новинки

Смотреть 330

Популярные книги

Смотреть 916