Лучшая подборка
Смотреть 1
Пад адной вокладкай чытачы знойдуць чатыры казкі аўтара: “Цікаўная рыбачка”, “Зайчаня, якое лічыла сябе смельчаком”, “Цуд на балконе” і “Нарвежскі кот не падвядзе”.
Міхайла Слабашпіцкі — украінскі празаік, крытык, літаратуразнаўца, публіцыст, грамадскі дзеяч, аўтар дзіцячых кніг, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. У сваіх казках – такіх простых і такіх шчырых – аўтар з вялікай цеплынёй і любоўю апісвае кожнага з герояў: ці гэта юны даследчык навакольнага свету, для якога сапраўдным цудам сталі качаняты, што “прапісаліся” на балконе, ці маленькае зайчаня, якое лічыла сябе смельчаком і вельмі засмуцілася, даведаўшыся, што яно – “звычайненькі пужлівы заяц”, або цікаўная рыбачка, якая дужа хацела трапіць на бераг і праз тое ледзь не пацярпела. “Нарвежскі кот не падвядзе” – гэта сапраўдны ўрок чуласці і дабрасардэчнага стаўлення да свету для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
Получить эту книгу или продать свою
ПерейтиГод издания: 2016
Язык: Белорусский
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».