Лучшая рецензия
Смотреть 1Кніга апавядае пра лёсы чатырох сяброў – трох хлопцаў і адной дзяўчыны. Зусім розных людзей, са сваімі прыхільнасцямі, прафесійнымі заняткамі, марамі і жыццёвымі планамі. Іх аб'яднала любоў да прыгожага пісьменства. Перыядычна яны наладжвалі паміж сабой спаборніцтвы на веданне цытатаў з класікі, або абмяркоўвалі загадзя вызначаныя кнігі пэўных аўтараў.
Аўтар атаясамляе кожнага свайго героя з адмысловай стыхіей – паветрам, вадой, глебай і агнём – і даследуе сваіх герояў у адпаведнасці з асаблівасцямі гэтых стыхіяў. Адсюль і незвычайная кампазіцыя твора і наяўнасць у творы энцыклапедычных уставак.
Відавачна і сам аўтар «Мімікрыі» добры знаўца прыгожага пісьменства і перш чым напісаць гэты твор мусіў прачытаць дзясяткі, а магчыма і сотні кніг.
У анатацыі адзначаецца, што героі «Мімікрыі»…