Лучшая рецензия
Смотреть 1
Гэтай сваёй кнігі Віктар Слінка чакаў 10 гадоў. Папярэдні ягоны паэтычны зборнік “Штольні вясны” пабачыў свет у 2001 годзе, быў цёпла сустрэты і нават атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Крытыкі адзначылі ў вершах Слінкі высокую паэтычную культуру і ўпартае нежаданне арыентавацца на нейкія новыя павевы і моду ў найноўшай беларускай паэзіі. У новай кнізе паэт застаўся верным сваім ранейшым прынцыпам і перакананням. Пра гэта ён добра напісаў у адным з вершаў
Мне падабаецца быць свабодным, Даволі прыгожым і старамодным, З чорным вінілам, цёмным кагорам, Светлай кашуляй і лабрадорам На ланцужку на шпацыры павольным.
Увогуле паэт дзіўна назваў сваю трэцюю кнігу. Арахна – гэта гераіня грэцкай міфалогіі, якая палічыла, што дасягнула такога майстэрства ў ткацтве, што можа выклікаць на…