Лучшая рецензия
Смотреть 1
Сёлета спаўняецца 95 гадоў аповесці Якуба Коласа “На прасторах жыцця”, якая расказвае пра моладзь 1920-х гадоў. У наш час твор можа чытацца з меншай цікавасцю, чым тады, але ён важны для разумення эпохі, у якой пісаўся. Іван Навуменка ў літаратуразнаўчай працы “З глыбінь жыцця” адзначае, што “На прасторах жыцця” — гэта першы буйны твор Коласа на матэрыяле савецкай рэчаіснасці. Аповесць станоўча ацэньвае тое, што прынесла з сабой усталяванне савецкай улады. Гэта гісторыя жыцця хлопца і дзяўчыны, якія сталеюць і шукаюць сваё месца ў жыцці. Яны абодва вельмі цікаўныя, ім хочацца вучыцца, спасцігаць новае, глядзець на свет, таму яны з дома выпраўляюцца ў дарогу. Пісьменнік вырашыў паглядзець, які ён, новы савецкі чалавек, якія змены ў яго характар унесла новае грамадска-палітычнае жыццё.…