Лучшая рецензия
Смотреть 2
Міхась Лемяшэвіч – духоўны нашчадак хрэстаматыйнага Лабановіча – гэтак жа, як і коласаўскі герой, прыязджае падымаць асвету ў палескую глуш. Толькі робіць гэта на некалькі дзесяцігоддзяў пазней – у пасляваенныя 50-я. Уласна, глуш – ужо не такая і глуш. Тут калгас і МТС, новыя машыны і сацыялістычнае спаборніцтва. Замест забабонаў – плёткі і ананімкі ў газету. Замест прыгажуні Ядвісі – недаступная і амаль што акружаная арэолам святасці ўрач Наталля Пятроўна. Характар у галоўнага героя, натуральна, бескампрамісны, і таму ледзь не з першых дзён у яго ўзнікае канфлікт з “гаспадаром раёна” Бародкам. Паставіць усё на свае месцы дапамагае… больш высокае партыйнае кіраўніцтва. Ну, а якога ж яшчэ вырашэння можна чакаць ад ранняга Шамякіна? Увогуле, калі апусціць залішнюю партыйнасць, раман…