Лучшая рецензия
Смотреть 1Як і абяцаў, распавяду яшчэ пра адзін твор Міхася Стральцова "Адзін лапаць, адзін чунь". У ім цікава пабудавана кампазіцыя, бо 1-ая, 2-ая, 3-яя, 4-ая, 6-ая, 7-ая часткі - пра маленства галоўнага героя Івана, 5-ая ўяўляе сабой малітву, а яшчэ ёсць ліст, але ўжо ад дарослага героя. Замест уступу - верш пра тое, што маленства вяртаецца да героя толькі ў снах са слязьмі, бо час у творы пасляваенны (бацька памёр, не тая ўжо вёска і інш.):
Баюся: Вышэзны і лёгкі Не прысяду там на парог, Як самалёт рэактыўны не сядзе На травяністым аэрадроме...
Цікавым з'яўляецца паказ падзей праз сон. У сне да Іванкі прыходзіць ён сам, але ўжо дарослы (можа, у гэтым раскрываецца вобраз бацькі?). Праўда, у частках пра маленства болей паказаны ўнутраны стан, чым дзеянне, другая частка больш падзейная за першую.…