Праз ГалеРэю: Трансьлёгічныя творы

Серж Мінскевіч

Моя оценка

Гэтую кнігу назвалі ў свой час назвалі «самай мадэрнісцкай у сэрыі „Паэзія новай генэрацыі“». У ёй Серж (тады яшчэ Сяргей) Мінскевіч дэманструе на практыцы, чым ёсьць распрацаваны ім (разам з Алесем Туровічам) мастацкі мэтад трансьлягізм, згодна зь якім тэкст — гэта адмысловы сьвет, дзе тунэлі ўва ўсе магчымыя суседнія сьветы «безупынна то адкрываюцца, то зачыняюцца». Адпаведна, і творы ў зборніку альбо хаваюць у сабе пераход у іншую тэкставую рэальнасьць, альбо мусяць чытацца й перачытвацца па пэўным зададзеным альгарытме. У кнізе ёсьць, умоўна кажучы, традыцыйныя вершы. Але ёсьць і ўзоры камбінаторнай паэзіі, якія маюць штосьці агульнае зь філялягічнымі галаваломкамі. Скажам, верш зь дзьвюх строфаў, дзе першая чытаецца па гарызантальных радках, а другая — па вэртыкальных слупках. Альбо верш-абракадабра, дзе можна здабыць сэнс, паперастаўляўшы месцамі склады ці літары. Альбо верш, радкі якога набываюць у адваротным чытаньні іншы сэнс. Альбо нават не набываюць, а захоўваюць той самы (але ж захоўваюць!) і заадно кідаюць выклік агаломшанаму чытачу, які, як падазрае аўтар, часта можа і сам зьяўляцца пісьменьнікам.

Получить эту книгу или продать свою

Перейти
  • Содержание
  • Дополнительная информация об издании

    Год издания: 1994

    Язык: Белорусский

Кураторы

Лучшая рецензия

Смотреть 1
Torvald5

Torvald5

Рецензии

213

4

Літаратуразнаўцы і аматары беларускай літаратуры ведаюць Сержа Мінскевіча галоўным чытнам як перакладчыка класічнай польскай паэзіі, перадусім Адама Міцкевіча, са спадчыны якога, напрыклад, ён пераклаў славутую паэму «Дзяды». І сёння мала хто, напэўна, ведае, што Серж Мінскевіч быў напачатку 90-х адным з самых заўзятых беларускіх мадэрністаў, стваральнікам літаратурнай плыні «транслагізм».

Маніфестам транслагізма Сержа Мінскевіча і стаў паэтычны зборнік «Праз ГалеРэю», які выйшаў у 1994 годзе ў андэграўндным тэвээлаўскім выдавецтве «Полацкае ляда». Пра тое, што такое транслагізм сам Мінскевіч у прадмове да кнігі напісаў: «Транслагім (транс – скрозь, логас – слова, закон, тэкст) – літаратурна-мастацкі метад, які стварае (сэнсавыя, пачуццёвыя, абстрактныя...) лабірынты пранікнення скрозь…

Читать полностью

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».

Новинки

Смотреть 265

Популярные книги

Смотреть 927