Лучшая рецензия
Смотреть 8
Гэтую кнігу я атрымала ў падарунак па кнігаабмене. Чалавек, які мне яе даслаў у паштоўцы указала, што гэта самы любімы яе твор. Для мяне ж гэтая кніга стала другой, якую я не змагла дачытаць да канца. Не магу сказаць, што было нецікава. Не, проста я некалькі дзён спрабавала чытаць, але чытаючы я нічога не разумела. Да гэтага моманту я думала, што знаёмая з беларускай мовай. Але аказалася, што не на столькі, на колькі з ёй быў знаёмы аўтар. Склад аказаўся неверагодна складаным, словы незнаёмымі. Я сапраўды спрабавала разабрацца ў думках і словах аўтара, але стваралася ўражанне, што гэта нейкі набор невядомых раней слоў і мае думкі кудысьці ляцелі. Не атрымлівалася засяродзіцца. Улічваючы маю важнасць дачытваць заўсёды да канца, я была гатова знайсці кнігу на рускай мове і разабрацца з ёй,…