Лучшая рецензия
Смотреть 2У пісьменніка Уладзіміра Арлова шмат этапных кніг. З некаторых у яго пачынаўся новы творчы перыяд, з некаторых пісьменнік увогуле мяняў жанр, або пераходзіў у MP3 фармат. Гэтая кніга таксама асаблівая. Пасля яе выхаду дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літартатура», у якім Арлоў некалі працаваў і адкуль яго звольнілі з фармулёўкай "за выпуск гістарычнай ды іншай сумнеўнай літаратуры", перастала ўвогуле выдаваць яго кнігі. З гэтага часу, дакладней з гэтай кнігі, Уладзімір Арлоў пачаў друкавацца пераважна ў прыватным выдавецтве «Логвінаў».
Таким чынам сёння наш расповед пра «Ордэн Белай Мышы», так бы мовіць, этапную кнігу, якая канчаткова замацавала Уладзіміра Арлова ў «чорным спісе» ўлады. Хаця дзіўна ўжо тое, што дзяржвыдавецтва ўвогуле насмелілася выдаць кнігу Арлова. Праўда, на двары быў…