Автор
Язэп Янушкевіч

Язэп Язэпавіч Янушкевіч

  • 5 книг
  • 2 читателя
4.5
2оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
2оценки
5 1
4 1
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Язэп Янушкевіч — о писателе

  • Родился: 7 марта 1959 г. , Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці
Я — Язэп Янушкевіч или представляю его интересы

Биография — Язэп Янушкевіч

Язэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (1996—2006). Адначасова на грамадскіх пачатках быў намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі Кнігазбор» (з 1997 г.); намеснікам, а потым…

выконваючым абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2005—2006 гг. старшыня Беларускага Літаратурнага Фонда (Беллітфонд).
Як архівіст даследаваў шэраг архіваў - Варшавы, Вроцлава, Вільні, Кіева, Кракава, Курніка, Львова, Ленінграда, Масквы, Парыжа… Кандыдат філалагічных навук.
Аўтар звыш 330 публікацый, у тым ліку асобных выданняў: «Беларускi Дудар»: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча; «У прадчуваннi знаходак»: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава; «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі»; «Нацыянальная праграма выдання гiстарычных крынiц»: Аднаўленне Беларускай Археаграфiчнай Камiсiі (БАК); «За архіўным парогам»: Беларуская літаратура XIX—XX ст. у святле архіўных пошукаў»; «Святыня над Іслачай: Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай (гісторыя, дакументы)»,. «Зямля Кенатафаў» Апавяданні, артыкулы, эсэ.
Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры XІX-XX ст., беларуска-польскія, беларуска-еўрапейскія гісторыка-літаратурныя сувязі. Адзін з аўтараў акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры». Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча; «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, «Тастамент» Адам Кікора і інш.
Як археограф-тэкстолаг падрыхтаваў шэраг навуковых выданняў айчыннай спадчыны: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Вацлава Ластоўскага; «Гісторыя беларускае лiтаратуры» Максiма Гарэцкага, а таксама першы акадэмічны Збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; «Дыярыюш з ХІХ стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца». Укладальнік трохмоўных (бел., польск. і руск.) выданняў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», і Якуба Коласа «Новая зямля», а таксама шматмоўнай кнігі «КЛАСІКА» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта» - аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы; Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» - беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы).

Книги

Смотреть 5

Рецензии

Смотреть 1

3 сентября 2024 г. 11:08

98

5 «Калі наша краіна, наш народ будзе слухаць чужыя намаўленьні, то ў фінале ад усіх нас застануцца адно толькі раскіданыя па мэтафарычнай пушчы Эўропы косьці, і ніхто ўжо не пазнае, чые яны й якому народу належалі.»

(Не)расстраляныя – кніга з гісторыямі жыцьця васямнаццаці пісьменьнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.

У кнізе расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу: кахалі й верылі, расчароўваліся й памыліляліся. Менавіта яны фарміравалі культурнае аблічча новай краіны, але лёс усіх герояў кнігі абарваўся трагічна, як і джыцьцё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу.

Аўтары хацелі ўшанаваць творцаў ня толькі за тое, што із забілі, але й за тое, што яны зрабілі: прыняць іх у нашым часе, асэнсаваць тое, што яны пасьпелі стварыць, распавесьці пра іх саміх і працягнуць іх гісторыю далей.

Кніга настолькі ж цяжкая, як і колькасьць зьнішчаных літаратараў. Учынак, які не даруеш, нават, калі доўга й моцна выбачацца. Вага…

Читать полностью

Цитаты

Смотреть 2
lapa_lipa

29 августа 2024 г., 09:49

lapa_lipa

29 августа 2024 г., 09:44

Кураторы

1

Поделитесь