Больше рецензий

3 сентября 2024 г. 11:08

98

5 «Калі наша краіна, наш народ будзе слухаць чужыя намаўленьні, то ў фінале ад усіх нас застануцца адно толькі раскіданыя па мэтафарычнай пушчы Эўропы косьці, і ніхто ўжо не пазнае, чые яны й якому народу належалі.»

(Не)расстраляныя – кніга з гісторыямі жыцьця васямнаццаці пісьменьнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.

У кнізе расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу: кахалі й верылі, расчароўваліся й памыліляліся. Менавіта яны фарміравалі культурнае аблічча новай краіны, але лёс усіх герояў кнігі абарваўся трагічна, як і джыцьцё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу.

Аўтары хацелі ўшанаваць творцаў ня толькі за тое, што із забілі, але й за тое, што яны зрабілі: прыняць іх у нашым часе, асэнсаваць тое, што яны пасьпелі стварыць, распавесьці пра іх саміх і працягнуць іх гісторыю далей.

Кніга настолькі ж цяжкая, як і колькасьць зьнішчаных літаратараў. Учынак, які не даруеш, нават, калі доўга й моцна выбачацца. Вага кнігі – вага ўчынку сумленьня. Не расстраляныя. Не забытыя.

У кнізе добра падабраныя фотаздымкі, нібыцца ты сам прысутнічаеш побач. Асабліва зь нейкіх выступаў. Яны энэргентычна жывыя.

Таксама крутой ідэяй стваральнікаў зьявілася дадаць больш матэрыялаў праз QR-коды. Гэта робіць кнігу яшчэ цікавей і разнастайней.