Сяргей Законнікаў — о поэте
- Родился: 16 августа 1946 г. , в. Слабада, Бешанковіцкі раён
Биография — Сяргей Законнікаў
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.
З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза…
беларускіх пісьменнікаў.
Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.
Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс». Член Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Книги
Смотреть 20Библиография
Премии
Рецензии
Смотреть 315 декабря 2019 г. 16:44
251
4
Неаднойчы чуў, што Сяргея Законнікава называлі земляком Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава – паэтам з Ушаччыны. Насамрэч Законнікаў не нарадзіўся на Ушаччыне, а пэўны час працаваў – у раённай газеце, а затым у тамтэйшым камсамоле. Пражыў ва Ушачах Законнікаў пяць гадоў. Відавочна, за гэты час неаднойчы маладых паэт вітаў на радзіме старэйшага калегу. Адсюль, трэба меркаваць, і пайшла легенда пра іх зямляцтва.
Кніга вершаў «Вера, надзея, любоў» выйшла ўжо ў той час, калі Законнікай працаваў загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ў ЦК КПБ. З усведамленнем гэтага факту я й пачаў знаёміцца з кнігай. Але на маёй здзіўленне, ніякага ідэалагічнага савецкага рыфмаплёцтва ў зборніку няма. У кніге класічная беларуская лірыка, як на маю думку, вельмі блізкая да паэтыкі Генадзя Бураўкіна. Ёсць у…
9 августа 2019 г. 18:57
252
4
Сяргей Законнікаў — беларускі паэт, неабыякавы да лёсу Беларусі. Гэта відаць і ў яго паэзіі, і ў публіцыстыцы. Зборнік эсэ “Беларускае сэрца” аб’яднаны тэмай трывогі за будучыню роднай краіны. Ён складаецца з тэкстаў выступленняў паэта на некаторых мітынгах, а таксама з артыкулаў-роздумаў. Чарнобыль даўно і шчыльна ўвайшоў у нашу літаратуру, але перастаў быць проста катастрофай. Ён стаў нашым сімвалам, чорнай меткай, якой пазначаная гісторыя беларускага народа пасля 1986 года.
Сёння пры злавесным святле двух Чарнобыляў — духоўнага i радыяцыйнага — выразна бачна, хто ёсць хто.
Чарнобыль нібыта быў каталізатарам выбуху ў грамадстве, які паказаў нам сапраўднае аблічча тых, хто кіруе і мае ўладу над простымі людзьмі. Але некаторыя незваротныя змены пачалі адбывацца ў краіне яшчэ да гэтай…