Автор
Алесь Разанаў

Алесь Разанаў

  • 31 книга
  • 6 подписчиков
  • 45 читателей
4.5
83оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
83оценки
5 52
4 27
3 4
2 0
1 0
без
оценки
4

Алесь Разанаў — о поэте

  • Родился: 5 декабря 1947 г. , вёска Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці
  • Умер: 26 августа 2021 г. , Мінск, Беларусь
Я представляю интересы Алеся Разанава

Биография — Алесь Разанаў

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Разанаў, паходзіць з Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся.
У 1966 А. Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання.
У кастрычнiку 1968 студэнты-філолагі БДУ, сярод лідэраў якіх былі А. Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя П. М. Машэрава (ліст падпісала некалькі соцень чалавек) дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку арганізатары падпісання ліста атрымалі ярлыкі «буржуазных нацыяналістаў», што па тых часах магло мець благія наступствы. Пасля таго як…

Алесь Разанаў, В. Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да Л. Геніюш два першыя ўзімку 1969 былі выключаныя з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміру Калесніку, А. Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1970.
У 1970—1971 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага р-на. З 1972 у Мінску; 1972—1974 — літаратурны супрацоўнік газеты «ЛіМ» і часопісу «Родная прырода». Член СП СССР з 1972. У 1974—1986 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1989 абіраўся віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра.
З 1990 года старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1990 года сябра Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Памёр 26 жніўня 2021 года.

Биография на русском

Книги

Смотреть 31

Библиография

«Адраджэнне». Зборнік паэзіі. 1970 г.
«Назаўжды». Зборнік паэзіі. 1974 г.
«Каардынаты быцця». Зборнік паэзіі. 1976 г.
«Шлях - 360». Зборнік паэзіі. 1981 г.
«Гэй, хавайцеся!». Пераклад на беларускую мову кнігі К.Саі для дзяцей. 1982 г.
«Выйду з сэрцам, як з паходняй!..». Складанне кнігі паэзіі Я.Купалы. 1982 г.
«Вастрыё стралы». Зборнік паэзіі. 1988 г.
«Сон у Іванаву ноч». Пераклад на беларускую мову п'есы Ў.Шэкспіра (у зборніку «Тры камедыі»). 1989 г.
«Час, калі пусцеюць сядзібы». Пераклад на беларускую мову рамана Ё.Авіжуса. 1989 г.
«У горадзе валадарыць Рагвалод». Вершаказы i пункцiры. 1992 г.
«Паляваньне ў райскай даліне». Зборнік паэзіі. 1995 г.
«Wortdichte». Зборнік паэзіі. 2003 г.;…

Титулы, награды и премии

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».
Лаўрэат літаратурнай прэміi «Гліняны Вялес» (1995) за кнігу вершаў «Паляваньне ў райскай даліне».
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012) за публікацыю «Столькі і гэтулькі».

Премии

Ссылки

Пункцiры: тут i тут.

Рецензии

Смотреть 9
Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

7 июня 2019 г. 10:45

1K

4.5

Тут дзейсніцца бесперастанна адзін i той самы дослед, праводзіцца адзін i той самы эксперымент: ці дастаткова вазоны — вазоны, ці дастаткова ружы — ружы, ці дастаткова стол — стол, ці дастаткова рыбы — рыбы, ці дастаткова вада — вада, ці дастаткова маланка — маланка, ці дастаткова хлеб — хлеб, i людзі, якія праводзяць дослед,— ці дастаткова людзі...

Разанаў - сталкер. Паглядзіце на яго: аголены чэрап, вялікія запалыя вочы, завостраныя рысы твару - ён прайшоў бы кастынг у Таркоўскага.

Я звалілася ў гэты зборнік, як у зону: раптам згусціліся фарбы свету і час стаў вязкім. Чытаеш некалькі радкоў - і круціш іх з усіх бакоў, абмацваеш: мала таго, что аб'емныя, дык яшчэ і іншасветныя, калі ты іх ужо выцягнуў, як іх прыкласці да жыцця, што яны могуць? Акумулятары сэнсаў? Ці так, для аздобы…

Читать полностью
Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

5 марта 2020 г. 23:17

1K

4 Свет, згорнуты ў слова

Агульнае ўражанне ад кнігі: нелаканічны Алесь Разанаў уражвае менш, чым Разанаў-мініяцюрыст. Думка, упакаваная ў абзац-вершаказ, парадаксальна займае больш месца, чым вольна развінуты на паэму дыван з думак. Нітка развагаў уецца, і я не паспяваю запыніцца, каб разгледзець згублены ў агульным узоры вобраз, як трэба слізгаць далей, абы не прапусціць пятлю.

Бліжэй да пачатку кнігі некалькі паэмаў закранулі больш. Бліжэй да канца - дачытваліся пакутліва. Магчыма, іх прынцыпова трэба чытаць вельмі дазавана, малымі порцыямі.

"Паэма жніва" - унікальная прастора біблійнай прыпавесці, прынцыпова аддзеленая ад мітуслівага, поўнага разнастайных рэчаў і персанажаў рэальнага свету. Выйшаў сейбіт на нівы свае... І выйшлі супраць яго лісы бяз нораў, птушкі без гнёздаў... Як ім узаемадзейнічаць: самотнаму…

Читать полностью

Цитаты

Смотреть 46

Кураторы

1

Поделитесь

2

Смотрите также

Поэты 21 века