Рецензии на книги — Віктар Шніп
По популярности
25 мая 2015 г. 11:18
432
2.5
Кніга “Заўтра была адліга” выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Сам аўтар назваў яе “дзёньнікавы раман паэта”. У кнізе побытавыя дзёньнікавыя запісы за 2013 і 2014 гады арганічна спалучаюцца зь вершамі, філязофскімі разважаньнямі, лірычнымі адхіленьнямі, цікавымі гісторыямі з выдавецкай практыкі. Варта адзначыць, што ў Віктара Шніпа гэта ня першая кніга такога кшталту: раней пабачылі сьвет яго кнігі “Пугачоўскі цырульнік” і “Тутэйшая туга”. Увогуле ў сусьветнай літаратуры нямала таленавітых твораў дзёньнікавай формы. Аднак, гэтыя творы зьяўляюцца ў людзей розных краінаў, народаў, культураў, таму кожны зь іх мае вялікае значэньне. Зварот да такіх аўтабіяграфічных жанраў відавочна сьведчыць пра высокую ступень творчай разьняволенасьці асобы і пра сьпеласьць пачуцьцяў і…
14 сентября 2015 г. 21:32
483
4
Кожны раз, калі гартаю кнігу В.Шніпа ў мяне застаецца, пасля яе прачытання, светлы сум. Ёсць у гэтых немудрагелістых нататак сэрца (сэрца паэта). Вядома, што тут няма ніякага эксперыменту, ці якога-небудзь пакручастага сюжэту. Гэта наша жыццё, гэта жыццё творчай асобы, гэта жыццё Беларусі... Хацеў бы параўнаць гэтую кнігу з люстэркам, у якое можна паглядзецца і ўбачыць, як свае хібы, так і свае вартасці (залежыць ад таго, з якім настроем і з якога ракурсу Вы будзеце ў гэтае люстэрка глядзецца).
11 июня 2015 г. 15:47
270
4
Толькі крышачку, але ўсё ж скептычна спачатку паставілася да дзёньнікавай прозы паэта. Але дарма, бо таленавіта, бо можна паглядзець на сьвет вачыма творцы, на рэчы, шмат каму з нас не даступныя. І асабліва каштоўныя ўспаміны.
28 января 2015 г. 09:38
88
5
Кніга чыталася на адным дыханні. Дзённікавы фармат прываблівае сваёй таемнасцю, шчырасцю. Хочацца даведацца пра што думае аўтар, што яго хвалюе... І пісьменнік шчодра дзеліцца сваімі думкамі, уражаннямі. Віктар Шніп не пакідае без увагі ніякай дробязі. Кожнае падарожжа, нават дарога на працу, ці проста назіранне з акна за мінакамі, ператвараецца для яго ў крыніцу натхнення. Толькі паэт можа бачыць так Свет.