Віктар Шніп — о писателе
- Родился: 26 марта 1960 г. , в. Пугачы, Валожынскі раён
Биография — Віктар Шніп
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, пэрыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газэце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газэтах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намесьнік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах…
намесьнік галоўнага рэдактара, з 2008 году — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар кніг паэзіі «Гронка сьвятла» (1983), «Пошук радасьці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданьне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014), «Чырвоны ліхтар-2» (2016), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: -- Гу!» (1999).
У канцы 1980-х — пачатку 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.
Книги
Смотреть 13Библиография
Фото
Смотреть 1Титулы, награды и премии
Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 1984).
Ляўрэат прэміі імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка сьвятла».
Ляўрэат спэцыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла каханьня, любові крыж».
Премии
Лауреат
2021 г. — Национальная литературная премия Беларуси (Лучшее произведение или сборник поэзии, Белае, чорнае i залатое)2007 г. — Золотой Купидон (Поэзия)
Ссылки
Рецензии
Смотреть 425 мая 2015 г. 11:18
432
2.5
Кніга “Заўтра была адліга” выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Сам аўтар назваў яе “дзёньнікавы раман паэта”. У кнізе побытавыя дзёньнікавыя запісы за 2013 і 2014 гады арганічна спалучаюцца зь вершамі, філязофскімі разважаньнямі, лірычнымі адхіленьнямі, цікавымі гісторыямі з выдавецкай практыкі. Варта адзначыць, што ў Віктара Шніпа гэта ня першая кніга такога кшталту: раней пабачылі сьвет яго кнігі “Пугачоўскі цырульнік” і “Тутэйшая туга”. Увогуле ў сусьветнай літаратуры нямала таленавітых твораў дзёньнікавай формы. Аднак, гэтыя творы зьяўляюцца ў людзей розных краінаў, народаў, культураў, таму кожны зь іх мае вялікае значэньне. Зварот да такіх аўтабіяграфічных жанраў відавочна сьведчыць пра высокую ступень творчай разьняволенасьці асобы і пра сьпеласьць пачуцьцяў і…
14 сентября 2015 г. 21:32
483
4
Кожны раз, калі гартаю кнігу В.Шніпа ў мяне застаецца, пасля яе прачытання, светлы сум. Ёсць у гэтых немудрагелістых нататак сэрца (сэрца паэта). Вядома, што тут няма ніякага эксперыменту, ці якога-небудзь пакручастага сюжэту. Гэта наша жыццё, гэта жыццё творчай асобы, гэта жыццё Беларусі... Хацеў бы параўнаць гэтую кнігу з люстэркам, у якое можна паглядзецца і ўбачыць, як свае хібы, так і свае вартасці (залежыць ад таго, з якім настроем і з якога ракурсу Вы будзеце ў гэтае люстэрка глядзецца).