
Автор
Лучшие книги Михаила Владимировича Анемподистова
- 4 издания на 2 языках
По популярности
-
Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы Міхал Анемпадыстаў
ISBN: 978-985-562-034-2 Год издания: 2014 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский “…У зборніку “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі, якія патрэбныя тут, хутчэй, канцэптуальна. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі. Да зборніка “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” хочацца падысці як да рок-анталогіі: старыя баевікі, неўміручая класіка, а таксама свежыя трэкі, якія нагадваюць, што аўтар яшчэ жывы ды варушыцца, у прыватнасці — заглаўны трэк, то бок верш…”
(Паводле рэцэнзіі Алесі Серады “Атлантыда навыварат” на BOOKSTER.BY) -
Колер Беларусі Міхал АнемпадыстаўВізуальны матэрыялы кожнага з раздзелаў: "Белы", "Чорны", "Чырвоны", "Сіні. Блакітны", "Шэры", "Залаты. Жоўты", "Зялёны" суправаджаюць разгорнутыя аўтарскія тэксты. Гэта экскурсы ў культуралогію колераў. Кожны колер прадстае як прадукт культуры, для якога на пэўным этапе гісторыі з’яўляецца адпаведная назва, увасабляючы ягоны знакавы сэнс, сімвалічную інфармацыю, маркёрныя функцыі.
-
Атэкстацыі Міхал Анемпадыстаў
ISBN: 985-6056-14-4 Год издания: 1998 Издательство: Ковчег Язык: Белорусский -
Ці помніш ты Міхал Анемпадыстаў
ISBN: 978-985-7303-84-7 Год издания: 2024 Издательство: Р. М. Цымбераў Язык: Белорусский Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі дрэвам.
Калі крышацца ў друз эпохі, застаюцца галасы, словы і музыка. Застаецца інтанацыя, на якую абарочваліся, за якой ішлі, якую шукалі. Стыль 1990-х для беларускага кола быў зададзены Міхалам Анемпадыставым. Голасам таго часу сталіся спевы Каралевы беларускага року. Паэзія, праспяваная ёй, адважна і пяшчотна змяняла прастору і нас саміх у ёй. Уздымала і адорвала небывалым. Свет тады на вачах поўніўся навізной пад гітарныя акорды і прамоўленыя словы. Так здавалася. Так было.
Ці помніш ты, як мала мы спалі?
Ці помніш ты, як шмат мы прыснілі?