
Михаил Анемподистов — об авторе
- Родился: 16 марта 1964 г. , Минск, Белорусская ССР, СССР
- Умер: 24 января 2018 г. , Минск, Беларусь
Биография — Михаил Анемподистов
Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст.
Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1979—1983). Служыў у войску. Удзельнічаў у аб’яднаньні Беларуская Майстроўня. З 1989 па 1994 працаваў мастацкім рэдактарам у часопісе «Бярозка». З 1997 году зьяўляўся сябрам Беларускага Саюза Дызайнэраў, а з 2011 сябрам яго праўленьня. Сябра Беларускага ПЭН-клюбу ад 2009. Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і пэрсанальных выстаўках за мяжой і на Беларусі.
Міхал Анемпадыстаў быў адным з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 90-х. Аўтар ідэі і тэкстаў (апроч двух народных) культавага музычнага праекту «Народны альбом»,…
які выйшаў у 1997 годзе і быў абраны «альбомам году» («Рок-каранацыя»). Песьні на вершы Міхала Анемпадыстава выконваюцца гуртамі «Новае Неба», «N.R.M.», «IQ48». Аўтар перакладаў тэкстаў польскіх гуртоў «Brygada Kryzys», «Republika», «Chłopcy z placu broni», «Perfekt», а таксама, Марка Грэхуты. У 2006 годзе Міхал Анемпадыстаў быў абраны «Чалавекам году» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».
Книги
Смотреть 4Библиография
Атэкстацыі (1998)
«Narodny Album» scenariusz (у сааўтарстве зь Лявонам Вольскім) Białystok, «Kartki» 2000
«Narodny Album» п’еса (у сааўтарстве зь Лявонам Вольскім) Minsk, «Medisont» 2008
Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы (2013)
Колер Беларусі (2017)
Рецензии
Смотреть 320 января 2019 г. 23:40
452
5 калі чытаеш зборнік, увесь час у тваіх вушах гучыць музыка...
Калі чытаў гэты паэтычны зборнік, заўважыў, што ў ім досыць шмат вершаў пра Каляды. Відавочна, Каляды былі адным з любімых святаў Міхала Анемпадыстава. Але пры гэтым ніякіх цудаў на Каляды ў ягоных вершах не адбываецца.
Прыйдзе зіма і Сьнежань Лісьце заваліць сьнегам Мы адсьвяткум разам Божае Нараджэньне (…) Цёмна-зялёны водар Будзе ад елкі ў доме Раніцай прыйдзе Студзень І зменіцца нумар году
Вось і ўвесь калядна-навогадні цуд – «зменіцца нумар году». Гэта з тэксту песні з «Народага альбому». З тэксту іншай песні, якую выконваў гурт «Новае неба», цудаў чакаюць, але яны таксама не прыходзяць.
Мы чакалі Калядаў з маленства, Ды ніяк не маглі дачакацца. Тату трэба было на работу, Маці трэба было на працу. (…) Нам даводзілі, хто мы і што мы, Нас вучылі выконваць загады. Нам казалі, ды мы ня…
5 марта 2020 г. 19:19
229
5
Адразу адзначым - гэта першая кніга Міхала. Невялічкі зборнічак, у фармаце паэтычных кніжачак Таварыства вольных літаратараў пачатку 90-х. Менавіта ў такім фармаце ТВЛ выдала ў 1993 годзе першую кнігу вершаў сябра Міхала - музыкі і паэта Лявона Вольскага “Калідор”.
У “Атэкстацыі” 33 вершы. Гэтую кнігу можна назваць зборнікам тэкстаў песень. Балазе да назвы кнігі ёсць падзагаловак – “Вершы для песень”. Сапраўды на значную частку гэтых вершаў напісалі песні такія гурты як NRM і "Новае Неба". А самае галоўнае – у гэтую кнігу трапіла некалькі вершаў з “Народнага альбому”, сярод іх “Простыя рэчы”, “Сьнежань, Студзень, Люты”, “Аліцыя” і іншыя.
Прачытаўшы зборнік, разумееш, што гэтыя вершы напісаў мастак. Тут шмат пра колеры.
Сіні, блакітны, белы, Белы, чырвоны, чорны. Мы ўглядаемся ў…