Автор
Міхась Рудкоўскі

Міхась Рудкоўскі

  • 7 книг
  • 1 читатель
4.5
2оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
2оценки
5 1
4 1
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Міхась Рудкоўскі — о поэте

  • Родился: 16 апреля 1936 г. , в. Востраў Ганцавіцкі раён Брэсцкая вобласць
  • Умер: 7 июля 1991 г. , Брэст
Я представляю интересы Міхася Рудкоўскага

Биография — Міхась Рудкоўскі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). З 1962 году Міхась Рудкоўскі жыў у Брэсце. У 1962—1981 працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграмаў Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, рыхтаваў літаратурна-музычны часопіс «Буг». Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).

Пасля цяжкай хваробы Міхась Рудкоўскі памёр 7 ліпеня 1991 года. Пахаваны на могілках у роднай вёсцы Востраў, якую ён апеў у сваіх творах,…

побач з магіламі яго бацькоў.

У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Творы Міхася Рудкоўскага перакладзеныя на ангельскую, грузінскую, расейскую, украінскую мовы. Таксама многія яго вершы пакладзеныя на музыку. У 1990 годзе ў выдавецтве «Советский писатель» (Масква) быў выдадзены зборнік лірыкі Міхася Рудкоўскага «Да пребудешь ты в мире всегда» у перакладзе на расейскую мову Сяргея Красікава.

Рашэньнем Савету Міністраў БССР у 1992 годзе сярэдняй школе ў вёсцы Востраў на малой радзіме Міхася Рудкоўскага было прысвоена імя паэта.

7 траўня 1995 году ў Востраўскай сярэдняй школе быў створаны літаратурны музэй М. Рудкоўскага. У музэі прадстаўленыя асабістыя рэчы паэта, фатаграфіі, зборнікі вершаў, успаміны родных і сяброў Міхася Рудкоўскага. Акрамя гэтага там сабраны матэрыял пра іншых паэтаў-землякоў. Плошча музэю — 43 м², у ім налічваецца 152 экспанаты. Музэй наведваюць школьнікі Ганцавіцкага раёну і Берасьцейскай вобласьці. У ім адбываюцца літаратурныя чытаньні, сьвяты паэзіі, сустрэчы з беларускімі пісьменьнікамі, паэтамі і журналістамі.

Дзьве вуліцы, у роднай вёсцы і горадзе Ганцавічы, названыя імем паэта.

На доме ў Берасьці, дзе жыў паэт, устаноўлена мэмарыяльная дошка ў яго гонар.

Книги

Смотреть 7

Библиография

«Першыя вёрсты» (1963)
«Сінія Брады» (1967)
«Позвы» (1971)
«У краі тым…» (1975)
«Векавечная бацькаўшчына» (1976)
«Трыгор’е» (1981)
«Засьцярога» (1984)
«Залатазвон» (1986)
«Да пребудешь ты в мире всегда» (1990), (у перакладзе на рас. С. Красікава)
«Гарынь» (1992)

Рецензии

Смотреть 2
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

19 ноября 2018 г. 17:14

267

4

Пра гэтага паэта напачатку 90-х мне расказаў паэт Алег Мінкін. Расказаў з захапленнем, цытаваў ягоныя вершы. У першай палове 80-х Мінкін жыў у Берасці, там пазнаёміўся з Міхасём Рудкоўскім і захапіўся ягонай паэзіяй. У 70-ыя гады Рудкоўскага называлі галоўным паэтам беларускага Палесся, першым, па-сапраўднаму прафесійным паэтам, які стала жыў і працаваў у Берасці.

Сёння ад той вядомасці, на жаль, мала што засталося. Хоць нібыта ёсць музей Міхася Рудкоўскага ў роднай для яго Востраўскай сярэдняй школе, што ў Ганцавіцкім раёне Берасцейшчыны. Ёсць нават дзве вуліцы, названыя яго імем, - у саміх Ганцавічах і ў роднай вёсцы Востраў. Ёсьць мемарыяльная шыльда ў Берасці на доме, у якім ён жыў. Але пісьменнік жыве перадусім у сваіх кнігах. Апошняя кніга Рудкоўскага “Гарынь” выйшла ў 1992 годзе.…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

27 июля 2020 г. 13:27

137

5

Кніга пачынаецца адмысловым, можна сказаць, праграмным вершам паэта, які называецца “Мой дзед быў сельскім кавалёў”. І напісаны ён не таму, што аўтар хоча падкрэсліць, што ён паходзіць з сялянаў. І не таму, што дзед мог навучыць яго ўласнае шчасця каваць. Зусім не.

Сякера гахкала ў лясах, звінела у лугах каса, што дзед загартаваў; падковай высякаў агонь на кіламетры сотым конь, што дзед мой падкаваў.

У вершы дзед спакойна, з пачуццём выкананага жыццёвага абавязку, памірае. А яго справа застаецца, і аднавяскоўцы згадваюць свайго каваля толькі добрым словам. Паэт як бы прымярае на сябе гэтую ролю – быць карысным і пакінуць пасля сябе добрую памяць. Нездарма верш мае прысвячэнне вядомаму брэсцкаму літаратуразнаўцу, можна сказаць, бацьку ўсёй літаратуры Брестчыны другой паловы ХХ стагоддзя…

Читать полностью

Цитаты

Смотреть 3
Torvald5

27 июля 2020 г., 13:38

Torvald5

27 июля 2020 г., 13:37

Кураторы

1

Поделитесь

Смотрите также

Поэты 20 века