Больше историй
9 октября 2015 г. 17:29
210
No-bel – Yes-bel (c)
Не пра кнігу, канешне, а пра Наша Вялікае 8 Кастрычніка.
Чытала ў гэты дзень у цягніку аўтабіяграфію Рушдзі, а там на кожнай старонцы то сьветапоглядныя баі Бродзкага зь Мілашам, то пасядзелкі зь Пінтэрам і Саідам. Прыходжу дадому і, пад адкаркаванае французкае брэньдзі, слухаю фрашкі зь першых вуснаў пра сьвежую нобэлеўскую лаўрэатку. От тут і накрыла.
Нашае "сваё" – гэта бясспрэчна важна. Мы затульваемся ў зацішны боль невідочнасьці, непрызнаньня ды неразуменьня, церпім вечны сьверб ад таго што бачаць нас ня так, ня тымі, не на той мове і ўвогуле. Таму горыч тых, каму абгрунтавана баліць ад нобэля, разумею і можа нават часткова падзяляю. Але кантэкст, варта на яго толькі вокам кінуць, выносіць у чытацкі космас. Прывет, сусьветная літаратура, хто бы там што ні казаў, мы ў табе ўжо ёсьць.
Комментарии
Очень странно: обычно я белорусский текст легко читаю и понимаю, но для вашей истории пришлось на помощь звать google translate. Чувствую себя теперь неполноценным славянином :(((
Бывае