Казачная аповесць “Маленькія тролі і вялікая паводка” — першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).
“Гэта было зімою 1939 года. Ішла вайна. Працаваць не хацелася; а рабіць малюнкі, здавалася, зусім не было патрэбы.
Таму, магчыма, мне і захацелася напісаць штосьці накшталт: “Жылі сабе аднойчы…” Далей немінуча павінна была разгарнуцца казка, але я не пайшла па збітай дарозе і не захацела пісаць пра прынцаў, прынцэс і маленькіх дзетак. Замест гэтага я прыдумала свайго няўрымслівага героя з жартоўных малюнкаў і назвала яго Мумітролем.
Напалову напісаны аповед праляжаў забыты аж да 1945 года, калі адзін мой сябар сказаў, што з гэтага можа атрымацца дзіцячая кніжка. “Дапішы яе, зрабі ілюстрацыі, і яе, можа быць, надрукуюць”.
Я хацела, каб у назве кнігі абавязкова прысутнічаў Мумітроль і яго пошукі таты — як у пошуках капітана Гранта, але ў выдавецтве настоялі на “маленькіх тролях”, каб чытачам было больш зразумела.
Аповесць склалася пад уплывам кніг, якія я любіла чытаць у дзяцінстве: крыху з Жуль Верна, крыху з Калодзі (дзяўчынка з блакітнымі валасамі). Ну а чаму б і не?
Так ці інакш, гэта была мая першая кніжка са шчаслівым канцом!”
Тувэ Янсан
Казачная аповесць “Маленькія тролі і вялікая паводка” — першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай…
Комментарии
https://www.livelib.ru/book/1002047662 -- працяг гісторыі пра Снежнага чалавека. Толькі-толькі выйшла. Цудоўная кніга, напісаная адмыслова для беларускіх дзетак)
Дзякуй, дадаў.
Классная подборка. Многие книги помню из детства. А одну белорусскоязычную никак найти не могу. Может, кто-нибудь вспомнит. Там был мальчик (Алесик, кажется), который почему-то уменьшился и попал в аквариум (?), где преодолевал препятствия. На обложке была открытая ракушка со створками. Насколько помню, книга была в мягком переплете, но не очень тоненькая.
А еще можно добавить вот эту историю: https://www.livelib.ru/book/1002257675-radastsi-i-nyagody-zalatsistaga-karasika-bublika-ales-savitski