Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

26 апреля 2018 г. 18:22

213

4.5

7 гадоў таму ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў выбух, які спыніў жыццё 15 чалавек і перавярнуў жыццё яшчэ каля 200. Кожны месяц чуем у навінах з іншых краін, нават з той жа суседняй Расіі, пра рознага віду тэракты: выбух на вакзале, наезд грузавіка на пешаходаў... Чытаць і бачыць усё гэта страшна, але гэтая бяда на адлегласці, нам лягчэй яе адпусціць і не прымаць блізка да сэрца. А калі тое ж самае адбываецца ў тых месцах, якія ты наведваеш штодзённа, то становіцца сапраўды страшна.
На працягу ўсяго следства па справе журналіст Радыё Свабода Алег Груздзіловіч хадзіў на судовыя працэсы як на працу, і праз год выйшла гэтая кніга, якую я нават баялася адкрываць столькі гадоў. Вельмі важна, што ў самым пачатку кнігі змешчаныя імёны ўсіх, хто загінуў: яшчэ адзін напамін пра тое, як важна радавацца кожнаму свайму дню, як бы банальна гэта ні гучала.
Падазраваныя знайшліся даволі хутка, што выклікала вялікі рэзананс у грамадстве. Яно нібыта падзялілася на два лагеры: тыя, хто лічыў затрыманых вінаватымі, і тыя, хто не лічыў. Нават сярод пацярпелых сустракаліся людзі, не ўпэўненыя ў тым, што тэракт быў здзейснены менавіта Канавалавым і Кавалёвым. У кнізе аўтар стараецца максімальна аб'ектыўна паказаць усю гісторыю з розных бакоў, разгледзець факты за і супраць, аднак дзеліцца і ўласнымі думкамі, даючы ў канцы ўласную ацэнку вынікам следства.
картинка xbohx