Больше рецензий

18 мая 2017 г. 00:05

7K

5 — Ды ён жа ідыёт! Ну праўда, праўда , ён жа ідыёт. — А можа, гэта і лепш?..

Па-першае твор чытаецца надта лёгка і адразу з першых старонак прымушае ўсміхацца. Але далей гэтая ўсмешка становіцца гарчэй.
Макаёнак раскрывае вялікую колькасць праблем: тут жа і ўзаемаадносіны бацькоў – дзяцей , і палітыка, як намі ўпраўляюць для дасягнення сваіх мэтаў, і існаванне няпаходных людзей , і , вядома, супярэчнасць нашага сучаснага свету.
Натуральна, мясцамі прагледжваюцца ідэалагічныя клішэ, жорская крытыка капіталістычнага свету; быў час... Канечне, усё ж тут апісанна датычыцца людзей любой нацыі і колеру скуры. Усіх, хто жыве на Зямле.
Часам з мелкіх жыццёвых дробязей і састаіць шчасце – то , для чаго чалавек прыйшоў на святло.