Больше рецензий

14 марта 2017 г. 23:01

2K

5 Каханне шаснаццацігадовых

Пах, фарба, прадмет, пейзаж, успамін накладаюць часам на наша жыццё такі цень, такую пячаць, наносяць нашай душы такі ўдар, што, напэўна, ўспамінаюцца пасля нават у хвіліну смерці.

"Лісце каштанаў" — невялікая, простая, але вельмі шчымлівая аповесць Уладзіміра Караткевіча. Напэўна, гэта даніна аўтара сваім юнацкім гадам: месца дзеяння твора — Кіеў, а Караткевіч вучыўся ў Кіеве, толькі пазней, чым адбылася расказаная ім гісторыя.
...Падлеткі ваююць "раён на раён" і мараць трапіць на сапраўдную вайну, якая яшчэ не скончана: на фронт або ў Заходнюю Украіну, дзе па лясах шныраюць банды.
Яны ствараюць свой атрад і парушыць братэрскую дружбу не можа нават першае палкае каханне. Дакладней, яно магло б надоўга пасварыць юнакоў, калі б Нонка не аказалася такой па-жаночы мудрай, нягледзячы на свае пятнаццаць год.

І я зразумеў усё да самага дна ў гэтай дзяўчыне. Я зразумеў: адным ударам яна памірыла ворагаў, аднавіла кампанію і сваё месца ў ёй, месца нашай атаманшы і каралевы, ўваскрасіла план, якім мы жылі, ды яшчэ адначасна, за адным разам, ашчаслівіла мяне, здаровага боўдзілу, даўгалыгага дурнога дылду. Яна ўмела разлічваць, гэтае дзяўчо, і яна выбрала аптымальны варыянт, пакінуўшы дрэннае толькі адной сабе.

Зусім сумны канец у гэтага твора. Але там, дзе сумленнасць і высакароднасць, часта побач — і трагедыя.
картинка Irina_Tripuzova